04:20 25 мая 2017
«Радыё Sputnik»
Дырэктар фонду Памяць Аўгана Аляксандр Мятла
© Sputnik / Виктор Толочко

Дзень памяці: невядомыя старонкі Афганскай вайны

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
1111

У Беларусі адзначаюць памятную дату - Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, у гэты дзень у 1989 годзе завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана, вайна доўжылася 9 гадоў 1 месяц і 18 дзён.

Аб невядомых шырокай аўдыторыі падзеях Афганскай вайны на радыё Sputnik Беларусь распавёў кіраўнік Дабрачыннага фонду дапамогі воінам-інтэрнацыяналістам "Памяць Афгана", палкоўнік паветрана-дэсантных войскаў у адстаўцы Аляксандр Мятла.

"Я прыбыў у Аўганістан у 1987 годзе, калі ўжо быў іншы настрой у грамадстве. Тады толькі пачалі казаць пра тое, што ідзе вайна. Да гэтага часу і казалі, і пісалі вельмі сціпла, амаль не было інфармацыі аб баявых дзеяннях. Тое, што мы там ваюем, стала адкрыццём для ўсяго савецкага народа, хоць вайна доўжылася з 1979 года", — распавёў Мятла.

Суразмоўца Sputnik нагадаў пра тое, што баявыя дзеянні на тэрыторыі Афганістана вяліся ўвесь час, і з вывадам савецкіх войскаў гэтая вайна не толькі не спынілася, але яшчэ больш разгарэлася.

"Тыя сілы, якія рыхтаваліся супраць савецкіх войскаў, прыйшлі ў Афганістан і навялі сваю ўладу, гэта так званыя талібы. І толькі тады ўвесь свет загаварыў пра тэрарызм", — адзначыў Мятла.

Паводле звестак суразмоўцы, у Афганістане ваявалі каля 28 тысяч беларусаў, з іх, па афіцыйных дадзеных, не вярнуўся 771 чалавек — гэта толькі тыя, хто пахаваны на тэрыторыі Беларусі.

"771 імя выбіта на помніку на Востраве смутку ў Мінску, які часта называюць Востравам матчыных слёз. Але гэтыя лічбы не дакладныя, многія беларусы пахаваныя ў Расіі, у іншых рэспубліках, прапалі без вестак", — сказаў кіраўнік фонду.

Па словах Аляксандра Мятлы, толькі праз гады пасля вываду войскаў з Афганістана ўдзельнікам вайны ўдалося пазбавіцца ад многіх папрокаў у свой адрас.

"Нам казалі: "Я вас туды не пасылаў". Калі мы толькі вярнуліся з Афганістана, вельмі часта гэты папрок гучаў. Калі даводзілася дабівацца нейкіх рашэнняў жыллёвага пытання або іншых сацыяльных праблем, чыноўнікі любілі гэты папрок паўтараць. Лічылася, што мы адправіліся туды самі добраахвотна", — распавёў Мятла.

Па словах кіраўніка фонду "Памяць Афгана", усведамленне падзей той вайны адбылося ў грамадстве паступова, і шмат у чым дзякуючы таму, пра што казаў кіраўнік дзяржавы, адкрываючы помнік на Востраве смутку ў Мінску.

"Тады прэзідэнт паабяцаў, што ні адзін беларускі салдат не будзе ваяваць на іншай тэрыторыі і ні ў якіх канфліктах браць удзел, і ён трымае гэтае слова. Гэта дарагога каштуе", — канстатаваў суразмоўца Sputnik.

Гутарку з кіраўніком Дабрачыннага фонду дапамогі воінам-інтэрнацыяналістам "Памяць Афгана" Аляксандрам Мятлой у Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
гісторыя, Вайна, Аляксандр Мятла, Афганістан, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы