02:48 22 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Член журы КВЗ, кінарэжысёр, тэлевядучы, кіраўнік Нацыянальнай прэміі Расійскай Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў Ніка Юлій Гусман
© Sputnik Рамиль Ситдиков

Член журы КВЗ Юлій Гусман аб "гумарыстычнай зброі Крамля"

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
941

Цэнтр стратэгічных камунікацый НАТА StratCom абвясціў гумарыстычную тэлеперадачу КВЗ "інструментам палітычнай стратэгічнай камунікацыі" расійскіх уладаў з насельніцтвам.

У новым даследаванні Цэнтра стратэгічных камунікацый НАТА StratCom папулярную тэлеперадачу КВЗ назвалі "гумарыстычнай зброяй Крамля". Аўтары даследавання ўпэўненыя, што дзякуючы "КВЗ-машыне" у Крамля ёсць "доступ да аўдыторыі, гатовай служыць рэжыму".

У дакладзе таксама гаворыцца пра неабходнасць працягваць даследаванне аўдыторыі КВЗ. Тым самым StratCom прапануе латвійскаму ваеннаму ведамству, якое выступіла заказчыкам даследавання, аплаціць новы даклад, у якім будзе адказ на пытанне: на каго менавіта ўплывае тэлепраграма.

Сваё меркаванне з нагоды даследавання на радыё Sputnik выказаў пастаянны член журы КВЗ, кінарэжысёр, тэлевядучы, кіраўнік Нацыянальнай прэміі Расійскай Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў "Ніка" Юлій Гусман.

"Калі лічыць, што ўсё карыснае, цікавае і яркае з'яўляецца зброяй або піярам, які дапамагае краіне і свету, то, вядома, наш Вялікі тэатр — гэта зброя культурная, і Брадвей з Галівудам такая ж амерыканская зброя. Калі Ватыкан прывозіць да нас узрушаючую выставу, гэта не зброя Ватыкана і каталікоў супраць праваслаўных, гэта падарунак і магчымасць убачыць выдатныя ўзоры высокага мастацтва", — прывёў некалькі параўнанняў Гусман.

Вядомы дзеяч культуры нагадаў пра тое, што "Клуб вясёлых і знаходлівых" існуе ўжо 56 гадоў, і ўвесь гэты час у КВЗ крытыкуюць як расійскіх, так і замежных кіраўнікоў. І за гэты перыяд ні разу не ўзнікала думкі пра тое, што КВЗ быў прыдуманы НАТА як чыясьці "інтэлектуальная зброя".

"Трэба маліцца, каб ва ўсіх краін была толькі такая зброя, каб не бразгалі ракетамі, ня кідаліся бомбамі, ядзерным пылам ці ваеннымі лазерамі, каб ішла вайна інтэлектуальная і творчая: хто лепш танчыць, спявае, малюе, чыя моладзь больш дасціпная. І тут КВЗ адзіная гульня не толькі ў нас у краіне, якая настолькі значная і ў часе, і ў прасторы", — канстатаваў Гусман.

Каментар пастаяннага члена журы КВЗ, кінарэжысёра, тэлевядучага, кіраўніка кінапрэміі "Ніка" Юлія Гусмана пра вынікі даследавання Цэнтра стратэгічных камунікацый НАТА StratCom слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
Даследванні, КВЗ, НАТА, Латвія, Расія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы