19:59 26 сакавіка 2017
«Радыё Sputnik»
Спецыяліст па армянскай кухні Аляксандр Мілкумаў
© Фото: из личного архива Александра Милкумова

Развіваем кулінарны талент: арыгінальны армянскі "пюштэк"

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
510

Шлях да жаночага сэрца таксама ляжыць праз страўнік: сапраўдны армянін распавёў вядучым радыё Sputnik Беларусь арыгінальны рэцэпт стравы пад назвай "пюштэк", які павінен умець гатаваць кожны мужчына.

Кожны паважаючы сябе мужчына павінен умець арыгінальна прыгатаваць "пюштэк" ці курыцу ў цесце, каб жанчыны любілі яго яшчэ больш, перакананы спецыяліст па армянскай кухні Аляксандр Мілкумаў.

Сваім фірмовым рэцэптам суразмоўца падзяліўся з вядучымі радыё Sputnik Беларусь Вячаславам Шарапавым і Аляксандрам Крывашэевым.

Для прыгатавання курыцы ў цесце па рэцэпце Аляксандра Мілкумава вам спатрэбіцца цеста для пельменяў і цэлая курыца, з якой патрэбна выдаліць усе косткі, акрамя крылцаў і ножак, а таксама аджыка альбо востры соўс, парэзаныя кольцамі памідоры і лук, пятрушка і кінза па гусце. Страва запякаецца ў духоўцы на працягу 40 хвілін да атрымання ружовай скарыначкі.

Спецыяліст перакананы, што прадстаўніцам прыгожага полу страва абавязкова прыйдзецца па душы, асабліва калі паднесці яе разам з песняй.

Поўную версію арыгінальнага рэцэпту ад сапраўднага армяніна Аляксандра Мілкумава слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
Нацыянальная кухня, Арменія, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы