22:53 05 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.79
  • 100 RUB3.36

Пайшоў з жыцця родапачынальнік "суровага рэалізму" у беларускім жывапісе

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
4301

Народнага мастака Беларусі Мая Вольфавіча Данцыга на радыё Sputnik Беларусь узгадвае старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца.

Пайшоў з жыцця родапачынальнік "суровага рэалізму" у беларускім жывапісе

Народны мастак Беларусі Май Данцыг памёр раніцай 26 сакавіка на 87-м годзе жыцця. Пра гэта паведаміў у сацыяльных сетках яго калега. Невыпадкова многія звалі Мая Данцыга народным мастаком не толькі па званні, але і па сваёй сутнасці. Карціны майстра "Партызанскае вяселле" альбо серыя твораў, прысвечаных Мінску, вядомыя шырокаму колу грамадскасці. У свой час творы Мая Данцыга друкаваліся ў школьных падручніках, таму справядліва будзе сказаць, што не адно пакаленне беларусаў вырасла на яго творах.

"Пайшоў сапраўдны волат выяўленчага мастацтва. Ён адзін з тых, хто завяршае тую славутую эпоху беларускага мастацтва, якая, на вялікі жаль, не паўторыцца ўжо ні ў сваім увасабленні, ні ў якасці, ні ў маштабе. Гэта вялікая страта для нацыянальнай культуры", — сказаў Рыгор Сітніца.

Май Данцыг з'яўляецца адным з пачынальнікаў таго рэалізму, які увасобіўся не толькі ў савецкім мастацтве, але і ў кантэксце сусветнага мастацтва. Сярод такіх імёнаў, як Віктар Іваноў, Мікалай Андронаў, Міхаіл Савіцкі і іншых, Май Данцыг з'яўляецца вельмі яркім прадстаўніком гэтага стылю. І адным з тых, хто гэты стыль распаўсюджваў на савецкай і постсавецкай прасторы. Мноства карцін Мая Данцыга прысвечаны роднаму Мінску, найбольш вядомая з іх "Мой горад стары, малады".

"Мы вельмі спадзяваліся, што нейкім чынам гарадскія ўлады адзначаць мастацкі подзвіг Данцыга званнем ганаровага грамадзяніна Мінска. Як бачым, на жаль, прыняцце гэтага рашэння было адкладзена", — дадаў Сітніца.

Май Вольфавіч Данцыг нарадзіўся 27 красавіка 1930 года ў Мінску. Ён да апошняга выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Званне народнага Май Данцыг атрымаў у 1995 годзе, а ў 2005-м быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Яго творы захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі ў Маскве, у Музеі ВАВ у Мінску, музейных калекцыях Расіі, Галандыі, Германіі, Бельгіі, Італіі, ЗША і іншых краін.

Гутарку са старшынёй Беларускага саюза мастакоў слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
жывапіс, мастакі, Радыё Sputnik Беларусь, Беларускі саюз мастакоў, Рыгор Сітніца, Беларусь

Галоўныя тэмы