15:12 26 мая 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.25
Беларускі харэограф, народны артыст СССР Валянцін Елізар'еў
© Sputnik / Вячеслав Шарапов

Елізар'еў: акрамя "Спартака", прапаноў ад нашага тэатра ў мяне няма

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
1221

Славуты беларускі харэограф, народны артыст СССР Валянцін Елізар'еў 30 кастрычніка адзначаць 70-гадовы юбілей, да гэтай падзеі ў Вялікім тэатры Беларусі рыхтуюцца новая рэдакцыя знакамітага "Спартака" і гала-канцэрт зорак сусветнага балета.

Напярэдадні святкавання юбілею легендарны балетмайстар распавёў вядучаму радыё Sputnik Беларусь Вячаславу Шарапаву аб асабістым адчуванні часу, дачыненні да сучасных падзеяў і некаторых творчых праектах.

"У дзяцінстве мне здавалася, так павольна цягнецца час. А цяпер проста мільгае дзень за днём, і так нечакана падышоў гэты юбілей. У мяне ўнутранае самаадчуванне нашмат маладзей. І я хачу яшчэ тварыць", — падзяліўся адчуваннямі Елізар'еў.

Кажучы пра сучасныя падзеі, балетмайстар адзначыў, што адчуванне таго, што адбываецца вакол, да яго прыходзіць не адразу, а ў выніку нейкага перыяду часу — праз тыдзень, два ці тры, паколькі з'яўляецца вельмі шмат "фэйкаў", аднадзёнак і пустышак. І разуменне таго, што з іх праўда, выкрышталізоўваецца не адразу.

Як раней паведамляў Sputnik, упершыню пасля 7-гадовага перапынку былы мастацкі кіраўнік і дырэктар Вялікага тэатра ўвосень вернецца на родную сцэну, каб паказаць публіцы новую рэдакцыю знакамітага балета "Спартак", асноўныя рэпетыцыі пачнуцца ў сярэдзіне верасня.

"Ёсць у мяне некалькі спектакляў. Але, на жаль, я іх не рыхтую для нашага Вялікага тэатра, таму што ад Вялікага тэатра няма прапаноў. Калі будуць прапановы ад нашага тэатра, я, вядома, займуся і гэтым таксама", — паведаміў Елізар'еў.

Знакаміты балетмайстар таксама распавёў пра тое, што шмат разоў у жыцці памыляўся, калі раскрываў свае творчыя планы загадзя, і хтосьці гэтыя тэмы перахопліваў. Па перакананні Елізар'ева, апублікоўваць свае планы ёсць сэнс тады, калі ўжо "ўцягнешся ў канкрэтную працу".

Гаворачы аб пераробках "Спартака", харэограф адзначыў, што некаторыя сцэны балета ў гэтым асабліва маюць патрэбу. І гэта не толькі тэхнічныя моманты, але і іншае творчае бачанне.

Лидер группы Палац Олег Хоменко
© Sputnik / Александр Кривошеев

"Я гэты спектакль паставіў у 1982 годзе. Спектакль пражыў вялікае жыццё ў Мінску і за мяжой, сотні разоў паказваўся і таму некалькі зацёрся мізансцэнамі. Дзесьці з'явілася чужая харэаграфія, хтосьці дакранаўся без мяне да спектакля. Трэба вярнуць спектакль, па-першае, да арыгіналу, а па-другое, гэты спектакль павінен дыхаць сённяшнім днём", — перакананы Елізар'еў.

Балетмайстар прызнаў, што яму балюча назіраць за тым, як яго спектакль трансфармуецца іншымі людзьмі.

"Спектакль ставіцца, і першыя яго паказы ідуць на вельмі дакладныя індывідуальнасці, якія ты выбіраеш. А пасля ў спектакль прыходзяць ужо новыя выканаўцы, якія атрымліваюць гэтую харэаграфію не з першых, не з маіх рук, а з рук рэпетытараў або з рук артыстаў, якія перадаюць свае партыі. Яны не ўлічваюць індывідуальнасць, проста перадаюць тэкст. У спектаклі мала таго, каб танцавалі дакладны тэкст", — сказаў балетмайстар.

На думку Елізар'ева, у спектаклі павінна прысутнічаць асоба выканаўцы і разуменне таго, што ён робіць. Таму балетмайстар мае намер увесці ў пастаноўку моладзь, якая магла б працягнуць жыццё гэтага спектакля.

Поўную версію размовы з легендарным беларускім балетмайстрам, народным артыстам СССР Валянцінам Елізар'евым слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
Харэаграфія, Балет, Жыццё знакамітых людзей, Вялікі тэатр оперы і балета РБ, Валянцін Елізар'еў, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы