Радыё

Гісторык пра збор сродкаў на выданне ўспамінаў "Адысея палешука"

© Sputnik / Михаил ЛуханинКандидат исторических наук, специалист по военной истории Беларуси Игорь Мельников
Кандидат исторических наук, специалист по военной истории Беларуси Игорь Мельников - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У інтэрнэце працягваецца збор сродкаў на выданне ўспамінаў беларускага андэрсаўца Паўла Нічыпарука "Адысея палешука", якое ўжо параўналі з "Ціхім Донам" Міхаіла Шолахава.
Гісторык пра збор сродкаў на выданне ўспамінаў "Адысея палешука"

У мемуарах жаўнера Другога польскага корпуса з Беларусі Паўла Нічыпарука ёсць усё: і ГУЛАГ, і вайна, і настальгія па роднай краіне. Цікавым фактам з'яўляецца тое, што ў 1989 годзе з рукапісам успамінаў пазнаёміўся славуты беларускі пісьменнік, удзельнік Другой сусветнай вайны Васіль Быкаў, і яшчэ тады літаратар рэкамендаваў аўтару надрукаваць гэтую кнігу.

Пра выданне кнігі "Адысея палешука" ў студыі радыё Sputnik Беларусь распавёў рэдактар успамінаў, кандыдат гістарычных навук, спецыяліст па вайсковай гісторыі Беларусі Ігар Мельнікаў.

"Гэта сапраўды ўнікальнае выданне, бо раней з'яўляліся ўспаміны беларускіх андэрсаўцаў, якія жылі за мяжой, у эміграцыі, але гэта гісторыя звычайнага жаўнера, не афіцэра, які досыць дэталёва апісвае ўсе свае выпрабаванні напярэдадні і ў час вайны. І гэтая ўнікальнасць у тым, што звычайны чалавек, неадукаваны, вельмі яскрава, старой мовай апісвае перыпетыі свайго жыцця, і паказвае, у тым ліку, і палітычны кантэкст", — адзначыў Мельнікаў.

Руководитель проекта по созданию серии серии книг История, рассказанная народом  Роланд Шарифов - Sputnik Беларусь
Радыё
"Гісторыя, расказаная народам", ці "Бессмяротны полк" у кнізе

Гісторык удакладніў, што ў кнізе змешчаны невядомыя раней звезсткі пра ўдзел беларусаў у складзе Другога Польскага корпусу ў вызваленні Італіі, фарміраванні арміі Андэрса, а таксама гісторыя сталінскіх рэпрэсій даваеннага і ваеннага часу.

"Рызынка гэтай гісторыі ў тым, што яшчэ ў 1989 годзе франтавік, чалавек, які прайшоў вайну, Васіль Быкаў азнаёміўся з успамінамі і параіў выдаць гэта ў Мінску ці ў Маскве. Зараз у каментарах пішуць, што гэта тыповая для Беларусі гісторыя, толькі не кожны, як Нічыпарук, змог гэта напісаць, а ён сядзеў пасля вайны, друкаваў гэта на друкавальнай машынцы, і варта гэтую справу давесці на канца, каб гэта быў нацыянальны праект", — адзначыў Мельнікаў.

Даследчык паведаміў, што зараз на краўдфандынгавай пляцоўцы ulej.by ёсць водгукі з Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы.

"Краўдфандынг — гэта вельмі цікавы праект па збору сродкаў, але, нажаль, не надта развіты ў Беларусі. Нават зараз я бачу, што людзі банальна не ведаюць, як пералічыць грошы. Хтосьці не мае банкаўскай карткі ці інтэрнэту. Тэлефануюць і старыя, і маладыя з прапановамі нават прынесці грошай", — адзначыў Мельнікаў.

Па словах суразмоўцы, сапраўды цікава, што ў гэтай справе ўдзельнічае грамадства розных краін, зацікаўленае ў тым, каб данесці гістарычную праўду да людзей.

Размову з рэдактарам кнігі ўспамінаў "Адысея палешука", кандыдатам гістарычных навук, спецыялістам па вайсковай гісторыі Беларусі Ігарам Мельнікавым слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0