Радыё

Іван Кірчук аб аўтарскім монаспектаклі і зборы сродкаў на новы альбом

© Sputnik / Роман ШантарІван Кірчук
Іван Кірчук - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У студыі радыё Sputnik Беларусь вядомы музыкант, лідар этна-трыа "Троіца" Іван Кірчук распавёў пра монаспектакль "Дарожка мая", з якім гастралюе па гарадах Беларусі, і аб новым альбоме, на які зараз працягваецца збор сродкаў на інтэрнэт-платформе talaka.by.
Иван Кирчук об авторском моноспектакле и сборе средств на новый альбом

За тры месяцы з пачатку года Іван Кірчук даў больш за 15 канцэртаў у розных гарадах, дзе паказваў публіцы свой монаспектакль "Дарожка мая". І ў кожным горадзе музыка адзначаў шчырую цікавасць гледачоў да фальклору, народнай творчасці, абрадаў, старадаўніх песень і інструментаў.

"Монаспектакль "Дарожка мая" сфарміраваны на экспедыцыйных матэрыялах з 1983 па 2007 год. Гэта песні, казкі, быліны. Таму ў самой праграме гучаць розныя песні ад нараджэння і да смерці чалавека — гэта і каляндар, і песні да нараджэння, і вясельныя, і ўсё гэта чаргуецца беларускімі народнымі інструментамі, такімі як акарына, дудка, жалейка, ліра, смык. Працуюць маскі і батлеечные лялькі, і ўсё гэта выклікае цікавасць", — распавёў Кірчук.

Лідэр Троіцы Іван Кірчук - Sputnik Беларусь
Радыё
Кірчук: беларусы яшчэ не гатовыя да ўспрымання музыкі іншых этнасаў

Ва ўсіх канцэртах у абласных цэнтрах і невялікіх гарадах Іван Кірчук распавядае публіцы пра запіс новага альбома і пра арыгінальны стыль "прагрэсіў-фольк", у якім працуе этна-трыа "Троіца". Дзякуючы творчасці калектыву, за пэўны перыяд часу многія старадаўнія беларускія песні набылі новую афарбоўку і гучанне.

"Студыя, на якую мы цяпер замахнуліся, знаходзіцца ў Варшаве. Галоўнае для нас у студыі — прафесіянал гуказапісу ў нашай стылістыцы "фолк-фьюжн". У Беларусі спецыялістаў у гэтай вобласці не хапае, а ў польскай студыі ёсць Томек Рогула, які вельмі ўдала працуе з нашымі матэрыяламі. Вынікам нашага супрацоўніцтва ў мінулым стаў альбом "Зімачка", які сабраў вялікую колькасць узнагарод", — распавёў Кірчук.

Монаспяктакль Івана Кірчука Споведзь пад стрэхамі - Sputnik Беларусь
"Троіца" збірае грошы на новы альбом праз краўдфандынг

Музыка звярнуўся з заклікам да публікі дапамагчы ў зборы сродкаў на новы альбом, для якога назапасілася шмат матэрыялу, каштоўнага і ў музычным, і ў этнаграфічным плане. Падтрымаць праект можна на краўдфандынгавай платформе talaka.by.

Творчасць этна-трыа "Троіца" ўжо даўно з лакальна-беларускага набыла сусветныя маштабы. У "Троіцы" ёсць салідны міжнародны досвед выступлення на сусветных фестывалях. Асаблівай падставай для гонару ў мінулым годзе калектыву стаў удзел у міжнародным фестывалі WOMAD у Вялікабрытаніі, які арганізоўваў Пітэр Гэбриел. Гэты сусветны музычны форум сабраў 36 тысяч гледачоў. Акрамя таго, у мінулым годзе група пабывала ў Чылі і Бельгіі.

"Амаль 20 гадоў працы ў "Троіцы" — гэта каля ста міжнародных фестываляў па ўсім свеце. Раней мы казалі "ад Малайзіі да Партугаліі", а ў мінулым годзе пашырылася геаграфія, мы даляцелі яшчэ і да Чылі", — кажа музыка.

Акрамя таго, лідэр гэта-трыа "Троіца" праанансаваў вялікі мінскі канцэрт калектыву, які адбудзецца 12 мая.

Гутарку з вядомым музыкам, лідарам этна-трыа "Троіца" Іванам Кірчуком слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0