12:33 19 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Настоятель Свято-Феодоровского собора в Пинске (Брестская область) протоирей Михаил освящает пасхальные яйца и куличи в Великую Субботу накануне Пасхи.
© Sputnik/ Виктор Толочко

Хрысціяне ўсяго свету адзначаюць Вялікдзень

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
Сустракаем Вялікдзень (14)
2330

Сёлета Вялікдзень у каталікоў і праваслаўных прыпаў на адзін дзень, яны святкуюць яго разам, таму і свята ўдвая светлае.

У гэты дзень з ранку ў царкву неслі ежу, каб акрапіць яе. Асвячаць неслі не толькі кулічы і яйкі, але і тварог, мяса, некаторыя прыносілі нават гародніну і каўбасу. Калі кошык прыносілі з царквы, то асвячонае яйка клалі ў ваду, якой потым мыліся. Дзяўчаты ж гладзілі твар гэтым яйкам, каб быць прыгожымі і здаровымі.

Першым, што павінны былі паспрабаваць усе, хто сабраўся за святочным сталом, было асвячонае яйка. Яго разразалі, і кожны член сям'і павінен быў з'есці кавалачак. У першы дзень Вялікадня ніхто не пазычаў грошы, гэта лічылася дрэннай прыкметай. Любімай жа забаўкай на Вялікдзень была гульня ў біткі: правяралі, чыё яйка мацнейшае.

Асаблівасцю святкавання Вялікадня на Беларусі з'яўляецца традыцыя "хаджэння валачобнікаў" — увечары па хатах хадзіла моладзь і спявала велікодныя песні, у якіх ўсхваляліся гаспадары, жадалі ім шчасця і дабра.

Вітацца на Вялікдзень было не прынята, трэба было казаць "Хрыстос уваскрос!", а адказваць на гэта "Сапраўды ўваскрос!", пры гэтым тройчы пацалавацца.

На Вялікдзень прынята пячы кулічы і фарбаваць яйкі — гэта абавязковыя атрыбуты свята.

Тэмы:
Сустракаем Вялікдзень (14)
Тэги:
Праваслаўе, Каталіцызм, Рэлігійныя святы, Вялікдзень, Радыё Sputnik Беларусь, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы