19:58 20 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Беларусы памінаюць продкаў на Радаўніцу, архіўнае фота
© Sputnik Виктор Толочко

Беларусы адзначаюць Радаўніцу

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
7230

Гэтае свята на Беларусі адзначаюць спрадвеку, а з пачатку 90-х яму нададзены статус дзяржаўнага.

У беларусаў спакон веку быў моцны культ продкаў, нашыя продкі верылі, што менавіта памерлыя з'яўляюцца адзінымі і сапраўднымі гаспадарамі роднай зямлі. Сярод розных абрадаў, якія выконваліся падчас свят, абавязковымі былі накіраваныя на шанаванне памяці памерлых. Беларусы няўхільна прытрымліваліся прынцыпу "перш чым сабе — продкам" і лічылі, што пачынаць нешта важнае без іх дазволу нельга.

У беларусаў здаўна бытуе перакананне, быццам здароўе чалавека, абароненасць яго ад нячыстай сілы залежыць ад продкаў. Шануй памяць сваіх продкаў, адзначай Дзяды, Радаўніцу — і яны адплоцяць тым жа ўсёй тваёй сям'і.

Радаўніца адзначаецца праз тыдзень пасля Вялікадня, заўжды на аўторак. Спачатку ідуць памінаць блізкіх у царкву, а потым на могілкі.

Напярэдаднi свята, у так званую Жывую Радаўнiцу або за некалькi дзён да памiнальнага дня, — прыбіралі могілкі памерлых блізкіх. Iх абкладвалi дзёрнам, пасыпалi свежым жоўтым пяском, папраўлялi крыж, на якi звычайна павязвалi белы ручнiк, калi там быў пахаваны мужчына, невялiчкi белы фартушок — калi жанчына, прымацоўвалi вянок — калi дзяўчына.

Нягледзячы на тое, што існуе звычай памінальнай трапезы, праваслаўная Царква не ўхваляе гэтага звычаю, паколькі лічыцца, што памерлым патрэбна толькі малітва аб упакаеньні душы і добрыя справы ў памяць пра іх.

Тэги:
абрады Беларусі, Рэлігія, Радаўніца, Радыё Sputnik Беларусь, Беларусь

Галоўныя тэмы