12:44 23 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Рэжысёр Аляксандра Бутар
© Sputnik / Сергей Пушкин.

Бутар пра кінаўзнагароду ў Х'юстане: думала, паглядзяць, і добра

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
1010

Фільм беларускага рэжысёра Аляксандры Бутар "Салодкае развітанне Веры" атрымаў залаты прыз "Рэмі" ў намінацыі "Рамантычныя гульнявыя мастацкія фільмы" на прэстыжным амерыканскім кінафестывалі WorldFest у Х'юстане.

Як прызналася ў інтэрв'ю на радыё Sputnik Беларусь рэжысёр карціны Аляксандра Бутар, фільм "Салодкае развітанне Веры" трапіў на прэстыжны кінафестываль незвычайным шляхам — дзякуючы Міністэрству ўнутраных спраў Беларусі.

"Гэты фестываль курыруе беларускае пасольства ў ЗША, і яны сталі цікавіцца, чаму на такім буйным фестывалі не прадстаўлена Беларусь, і што ж ёсць у нашым кіно, што магло б там пабываць. І такім чынам выйшлі на "Веру". Спачатку туды паляцеў англійскі трэйлер, які месяц круціўся ў кінатэатрах, а потым ужо паляцела сама "Вера", — распавяла рэжысёр.

Карціна "Салодкае развітанне Веры" была прадстаўлена на фестывалі адразу ў некалькіх намінацыях і стала лепшай у рэйтынгу рамантычных фільмаў.

Поўная версія гутаркі з рэжысёрам, прадзюсарам, кліпмэйкерам, кіраўніком творчай майстэрні "Тэрыторыя кіно" Аляксандрай Бутар — у аудыёзапісу Sputnik Беларусь.

Тэги:
Кінаіндустрыя, Кіно, Радыё Sputnik Беларусь, ЗША, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы