07:22 22 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Дыктар Юрый Левітан
© Sputnik/ Василий Малышев

Зводка Саўінфармбюро: 14 мая завяршаўся прыём палонных

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
1310

Легендарныя зводкі Саўінфармбюро пра падзеі на фронце 14 і 15 мая 1945 года, агучаныя голасам дыктара Юрыя Левітана, слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

У ваенныя гады аб становішчы спраў на розных франтах, падзеях у тыле і дзейнасці партызанскага руху грамадзяне СССР даведваліся з паведамленняў Саўінфармбюро, якія трывала асацыяваліся з голасам дыктара Усесаюзнага радыё Юрыя Левітана — ён штодня зачытваў па радыё зводкі, што пачыналіся з фразы "Ад Савецкага інфармбюро". На радыё Sputnik Беларусь слухайце агучаную Юрыем Левітанам зводку аб становішчы спраў на фронце ад 14 і 15 мая 1945 года.

***

Колькасць палонных, паведамленая ў аператыўнай зводцы Савецкага Інфармбюро за 13 мая, павялічылася за 14 мая па ўсіх франтах на 170 тысяч нямецкіх салдат і афіцэраў і 10 генералаў.

Усяго, такім чынам, з 9 па 14 мая на ўсіх франтах узята ў палон больш за 1 мільён 230 тысячаў нямецкіх салдат і афіцэраў і 101 генерал.

"Прыём палонных нямецкіх салдат і афіцэраў на ўсіх франтах скончаны", — абвяшчала апошняя зводка Саўінфармбюро 15 мая 1945 года.

Тэги:
гісторыя, Вялікая Айчынная вайна (1941-1945)
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы