Радыё

Новым кіраўніком Федэрацыі хакея Беларусі стаў Сямён Шапіра

© Photo : из личного архива Евгении НикитинойПрэс-сакратар ФХРБ Яўгенія Нікіціна
Прэс-сакратар ФХРБ Яўгенія Нікіціна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Адстаўку Ігара Рачкоўскага з пасады старшыні Федэрацыі хакея Беларусі для радыё Sputnik Беларусь пракаментавала прэс-сакратар ФХРБ Яўгенія Нікіціна.
Новым главой Федерации хоккея Беларуси стал Семен Шапиро

У Мінску прайшла пазачарговая справаздачна-выбарчая канферэнцыя Федэрацыі хакея нашай краіны. Напярэдадні прэс-служба Федэрацыі абвергла інфармацыю пра магчымую адстаўку Ігара Рачкоўскага. Аднак непасрэдна на канферэнцыі 20 мая Рачкоўскі сышоў са сваёй пасады.

"Ад імя Гродзенскай абласной Федэрацыі хакея і хакейнага клуба "Нёман" трэнерам Анатолем Варывончыкам была вылучана кандыдатура Сямёна Шапіры. Большасць дэлегатаў канферэнцыі падтрымалі гэтую прапанову, і па выніках канферэнцыі новым старшынёй на наступныя чатыры гады стаў Сямён Шапіра", — распавяла Нікіціна.

Заўзятары зборнай Беларусі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Чэмпіянат свету па хакеі 2021 года пройдзе ў Мінску і Рызе

Выступаючы з дакладам, Ігар Рачкоўскі падвёў вынікі дзейнасці федэрацыі за год, нагадаў аб выніках выступленняў за мінулы год юнацкай, маладзёжнай і нацыянальнай зборных нашай краіны, падсумаваў выступы на нядаўнім Чэмпіянаце свету. Пасля чаго заявіў, што не дасягнуў тых мэт і задач, якія стаялі перад ім як старшынёй. Хоць у цэлым дзейнасць Федэрацыі за мінулы перыяд прапанаваў лічыць здавальняючай.

"Безумоўна, каманда Федэрацыі хакея на чале з Ігарам Анатольевічам дабілася адной з найважнейшых перамог на сусветнай арэне — гэта права прыняць Чэмпіянат свету ў 2021 годзе. Аднак быў шэраг іншых задач, з якімі Ігар Анатольевіч справіўся недастаткова добра, у тым ліку і па ягоных унутраных перакананнях", — пракаментавала Нікіціна.

Цяперашні кіраўнік Федэрацыі хакея нашай краіны Сямён Шапіра, у бытнасць кіраўніком Гродзенскай вобласці, ушчыльную займаўся праблемамі мясцовага хакейнага клуба "Нёман", і пасля некалькіх гадоў крызісу той вярнуўся ў лідэры хакея нашай краіны. На пасадзе кіраўніка Мінскай вобласці Шапіра ўзяў шэфства над салігорскім "Шахцёрам", які ў 2015 годзе стаў чэмпіёнам Беларусі.

Каментар прэс-сакратара ФХРБ Яўгеніі Нікіцінай слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0