Радыё

Ці можа быць патрыятычная песня гарэзнай і шчырай

© Sputnik / Александр ШурмелевКінарэжысёр Аляксандра Бутар і юная спявачка Кацярына Самойла
Кінарэжысёр Аляксандра Бутар і юная спявачка Кацярына Самойла - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кінарэжысёр, кліпмэйкер Аляксандра Бутар і юная вакалістка Кацярына Самойла распавялі радыё Sputnik Беларусь аб здымках кліпа на песню "За Беларусь ў адказе", якая стала прызёрам рэспубліканскага конкурсу "Бела-тон".
Может ли патриотическая песня быть озорной, жизнерадостной и искренней

Падчас конкурсу "Бела-тон" прафесійнае журы, якое ўзначаліў кампазітар Алег Елісеенкаў, выбірала лепшыя сучасныя эстрадныя песні пра Беларусь. 13-гадовая Кацярына Самойла апынулася самай юнай удзельніцай конкурсу і адзінай непаўналетняй сярод дарослых спевакоў.

"Я займаюся эстрадным вакалам ужо 3 гады, 5 гадоў займаюся ў дзіцячай студыі пры оперным тэатры. У мяне ёсць партыя ў оперы "Макбет", я там граю духа. І мы з хорам спяваем у розных спектаклях і танчым з балетам. Напрыклад, у мяне ёсць сола ў спектаклі "Айбаліт", — распавяла юная вакалістка.

Здымкі кліпа на песню "За Беларусь у адказе" скончыліся літаральна на днях, рэжысёр Аляксандра Бутар адзначыла, што кліпы для яе — справа мінулая, але гэты выпадак нечакана стаў выключэннем.

"Я да гэтага часу не магу зразумець, якім чынам на мяне паўплывалі гэтыя людзі. Я займаюся кіно і творчай майстэрняй. І раптам да мяне прыходзіць зусім дзіўная мама Каці, якая прыносіць некалькі песень і кажа: "Вось, мы б хацелі…" І яны настолькі кранальныя, што я вырашыла, добра, давайце паспрабуем", — распавяла Бутар.

Са слоў рэжысёра, нягледзячы на патрыятычную назву, песня была жыццярадаснай, гарэзнай і пры гэтым вельмі шчырай. У той жа час для самой выканаўцы працэс здымак кліпа быў цікавым, але трохі стомным.

"Калі шчыра, ужо пад канец было цяжка, таму што з раніцы да вечара мы здымалі, і я крыху стамілася. Але мне вельмі спадабалася, гэта было ўпершыню і так цудоўна і цікава", — распавяла юная спявачка.

Стужка навiн
0