19:34 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Сустрэча са старшынёй Камітэта рэгіёнаў Еўрапейскага саюза Марку Маркулай
© Фото: пресс-служба президента

Падрабязнасці сустрэчы Лукашэнкі са старшынёй Камітэта рэгіёнаў ЕС

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
720

Беларусь з'яўляецца надзейным партнёрам ўсіх тых, хто ў Еўропе займаецца праблемамі людзей, якія жывуць у глыбінцы, акрамя таго, наша краіна вельмі зацікаўлена ў развіцці адносін з ЕС, заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Камітэта рэгіёнаў Еўразвяза Марку Маркулай.

Падчас сустрэчы прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падзякаваў кіраўніку Камітэта рэгіёнаў ЕС за абмен вопытам па актуальных пытаннях энергаэфектыўнасці, устойлівага развіцця рэгіёнаў і мясцовага самакіравання. Таксама кіраўнік дзяржавы падкрэсліў крайнюю зацікаўленасць Беларусі ў далейшым развіцці адносін з Еўрасаюзам, чаму спрыяе і дзейнасць Камітэта рэгіёнаў ЕС.

"Вы займаецеся вельмі сур'ёзнымі праблемамі. З гэтымі праблемамі мы сутыкаемся даўно, яшчэ з савецкіх часоў. Гэта тыя праблемы, якімі жывуць нашы людзі ў глыбінцы, на месцах, у вёсках і малых гарадах. Мы з'яўляемся надзейнымі партнёрамі ўсіх тых, хто ў Еўропе рупіцца за добрую і шчаслівае жыццё людзей, якія жывуць, перш за ўсё, у глыбінцы", — адзначыў Лукашэнка.

Паводле слоў прэзідэнта Беларусі, мерапрыемствы, праведзеныя Камітэтам рэгіёнаў ЕС у Беларусі, уплятаюцца ў тканіну нармалізацыі адносінаў Беларусі з Еўропай. Камітэт выпрацоўвае адпаведныя рэкамендацыі Еўрапейскага саюзу па вялікім спектру адносін паміж Беларуссю і ЕС, асабліва для арганізацыі "Усходняга партнёрства".

"Я вам удзячны за тыя напрамкі супрацоўніцтва, якія былі разгледжаны ў Беларусі падчас паседжання вашага бюро. У вашым прыездзе я быў вельмі зацікаўлены. Вы прыехалі з камандай спецыялістаў. І цікавасць мая, перш за ўсё, складаецца ў тым, каб вы бліжэй пазнаёміліся з Беларуссю і ўбачылі адкрытасць нашай краіны", — сказаў Лукашэнка.

У сваю чаргу, Марку Маркула падкрэсліў, што Камітэт рэгіёнаў Еўрасаюза працягне дзяліцца з беларускім бокам назапашаным вопытам і актуальнымі напрацоўкамі ў сферы развіцця рэгіёнаў.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што прыкладам уладкавання краіны, у тым ліку, і ў развіцці рэгіёнаў, для Беларусі можа стаць родная для Марку Маркула Фінляндыя, у збліжэнні з якой зацікаўлены беларускі бок.

Каментар Аляксандра Лукашэнкі на сустрэчы з кіраўніком Камітэта рэгіёнаў Еўразвяза Марку Маркулай слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
Палітыка, ЕС, Аляксандр Лукашэнка, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы