10:11 15 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.49
  • EUR3.01
  • 100 RUB3.45

Цень Сталіна: таямніцы біяграфіі і беларускія карані генерала Уласіка

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
7121

Кандыдат гістарычных навук, спецыяліст па ваеннай гісторыі Ігар Мельнікаў распавёў радыё Sputnik Беларусь пра невядомыя раней факты біяграфіі і беларускія карані Мікалая Уласіка - асабістага целаахоўніка і начальніка аховы Іосіфа Сталіна.

Тень Сталина: тайны биографии и белорусские корни генерала Власика

У гэтыя дні на тэлеэкранах працягваецца прэм'ерны паказ тэлесерыяла "Уласік: цень Сталіна". Ваенны гісторык Ігар Мельнікаў распавёў цікавыя факты пра Мікалая Уласіка, якія не ўвайшлі ў кінаапавяданне.

Будучы целаахоўнік Сталіна нарадзіўся ў вёсцы Бабынічы пад Слонімам, у беднай беларускай сям'і, але ніколі не цураўся сваёй беларускасці і нават падкрэсліваў яе. У 19 гадоў патрапіў на фронт Першай сусветнай вайны і стаў Георгіеўскім кавалерам, даслужыўся да унтэр-афіцэра.

"Яго паходжанне з нізоў і стварыла яму падставу адразу прыняць бальшавіцкую ўладу. Але ён не адразу трапіў у НК. Ён быў чырвонаармейцам, афіцэрам, міліцыянтам, камандзірам чырвонаармейскіх атрадаў. А ў 1927 годзе яго прызначылі ў НК, і ён патрапіў у ахову тады яшчэ аднаго з партыйных бальшавіцкіх лідэраў — Сталіна. І з самага пачатку ён стаў з нуля арганізоўваць не толькі ахову Сталіна, але і яго побыт", — распавёў Мельнікаў.

Асобную ролю ў яго лёсе адыграў Дзяржынскі, бо ён імкнуўся падцягваць людзей, якія мелі дачыненне да Беларусі, дзе ён нарадзіўся.

Уласік прыйшоў у НК у той момант, калі ўжо адбылося некалькі замахаў на партыйных лідэраў. Ён стварыў сістэму картэжаў лідэраў, якой актыўна карысталіся савецкія і расійскія лідэры да нядаўняга часу, гэта кавалькада аднолькавых машын, калі ніхто не ведае, у якой знаходзіцца лідэр.

Уласік быў заўсёды побач са Сталіным, з-за чаго і ўзнікалі канфлікты са старшынямі НКУС. Святлана Алілуева называла яго "ланцужным сабакам Сталіна". Ён фактычна стварыў сыстэму забеспячэння і побыту для Сталіна.

Гэта чалавек, які быў побач са Сталіным і фактычна быў выхавацелем яго дзяцей. Таксама ён стварыў тое, што зараз называюць Федэральнай службай бяспекі.

У 1941 годзе Мікалай Уласік асабіста адказваў за эвакуацыю ўсіх дыпламатычных прадстаўніцтваў з Масквы ў Куйбышаў. У самыя крытычныя моманты Совецкага саюза ён адказваў за ахову наркаматаў і вышэйшых чыноў.

Пасля перамогі над фашысцкай Германіяй на Уласіка пасыпаліся даносы, што ён шмат чаго нарабаваў для сябе асабіста.

"Яго абвінавацілі ў тым, што ён шмат чаго вывез з Германіі, і вывез у родную вёску Бабынічы. Вёска была спалена, шмат хто загінуў, родныя і блізкія знаходзіліся ў цяжкай сітуацыі, трэба было дапамагаць. І калі пра гэта даклалі Сталіну, ён загадаў спыніць любыя размовы пра тое, што Уласік нешта крадзе і гэтак далей", — сказаў Мельнікаў.

Па яго словах, Уласік цалкам і беспаваротна верыў у святасць Сталіна. Нягледзячы на тое, што ён быў рэпрэсаваны, сасланы, арыштаваны, абмежаваны ў правах і пазбаўлены ўзнагарод, Мікалай Уласік да канца жыцця лічыў, што Сталін быў лепшым, што было ў СССР.

Многія даследчыкі лічаць, што менавіта адсутнасць у крытычны момант Уласіка побач са Сталіным адыграла фатальную ролю ў жыцці савецкага правадыра ў сакавіку 1953 года.

Гутарку з ваенным гісторыкам Ігарам Мельнікавым пра невядомыя факты біяграфіі і беларускія карані Мікалая Уласіка, асабістага целаахоўніка і начальніка аховы Іосіфа Сталіна, слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
гісторыя, Жыццё знакамітых людзей, Ігар Мельнікаў, Беларусь

Галоўныя тэмы