Радыё

Дзевятоўскі: у Беларусі ўпершыню пройдзе Кубак Еўропы ў бегу на 10 км

© Sputnik / Александр КривошеевДэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вядомы спартсмен і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вадзім Дзевятоўскі распавёў радыё Sputnik Беларусь пра маштабныя лёгкаатлетычныя спаборніцтвы, якія ўпершыню пройдуць у Беларусі, а таксама пра выхаванне юных лёгкаатлетаў і правільнай спартыўнай матывацыі.
Девятовский: в Беларуси впервые пройдет Кубок Европы в беге на 10 км

Пошук і выхаванне будучых зорак лёгкай атлетыкі трэба выбудоўваць сістэмна, прычым выхоўваць у іх не толькі фізічныя навыкі, але і правільную матывацыю, перакананы вядомы спартсмен, чэмпіён свету і прызёр Алімпійскіх гульняў у кіданні молата, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі.

"Дзіцячы спорт — гэта прыярытэт, мы пачалі ім займацца адразу, без разварушвання. Напрыклад, ёсць "школіяда" — спаборніцтвы для старэйшых класаў, мы стараемся іх сістэматызаваць, каб была бачная больш выразная лінія ад таго, як мы ўзялі юны талент, прывялі дзіця ў школу лёгкай атлетыкі, і далей па ўсіх этапах аж да спорту вышэйшых дасягненняў", — распавёў Дзевятоўскі.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка гуляе ў хайкей - Sputnik Беларусь
Лукашэнка: пятая частка ўсіх грошай ідзе на хакей, а аддачы ніякай

Па словах кіраўніка федэрацыі, акрамя фізічных навыкаў, акцэнт у навучанні і прапагандзе лёгкай атлетыкі робіцца і на прынятым у сусветным спорце зводзе этычных і маральных законаў "fair play", заснаваным на прынцыпах высакароднасці і справядлівасці. Спорт — гэта самааддача, сумленная праца і павага да суперніка, падкрэсліў Дзевятоўскі.

Таксама кіраўнік федэрацыі распавёў аб маштабнай спартыўнай падзеі, якую Беларусь прыме на наступным тыдні. 10 чэрвеня ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы ў Мінску пройдуць спаборніцтвы на Кубак Еўропы па бегу на 10 тысяч метраў. Гэта першы турнір такога ўзроўню, які прыме наша краіна.

"Мы ўпершыню прымаем такое буйное лёгкаатлетычнае афіцыйнае спаборніцтва. У Кубку Еўропы на 10 тысяч метраў будзе і каманда Беларусі. І асабліва я акцэнтую ўвагу на жаночым забегу на 10 тысяч метраў, дзе ў нас будзе шанец пазмагацца за медалі ў камандным заліку", — распавёў Дзевятоўскі.

Акрамя таго, кіраўнік федэрацыі паведаміў аб пачатку падрыхтоўкі да Мінскага паўмарафона, які пройдзе 10 верасня, у дзень святкавання 950-годдзя беларускай сталіцы. Па словах Дзевятоўскага, паўмарафон стане выдатным дадаткам да ўсіх гарадскіх урачыстасцяў.

"У мінулым годзе ў нас бегла 20 тысяч. У гэтым годзе, спадзяюся, пабяжыць 30 тысяч. Мінскі паўмарафон — гэта ўжо брэнд. Мы атрымалі бронзавы лэйбл ад Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі, гэта знак якасці. У мінулым годзе нас наведала 42 краіны, усяго каля 700 замежных спартсменаў, але дзякуючы гэтаму лэйблу і пяці дням без візы мы чакаем, што колькасць гасцей павялічыцца значна", — распавёў Дзевятоўскі.

Як раней паведамляў Sputnik, на аўторак 30 мая запланавана правядзенне Алімпійскага сходу з удзелам прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. У ліку актуальных пытанняў анансавана і развіццё дзіцячага спорту ў нашай краіне.

Поўную версію размовы з вядомым спартсменам, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў і старшынёй Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзімам Дзевятоўскім слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0