Радыё

За стасункі паміж бацькамі і дзецьмі заўжды адказвае дарослы

© Sputnik / Виктор ТолочкоПсіхолаг Аксана Мясніква
Псіхолаг Аксана Мясніква - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Міжнародны дзень абароны дзяцей у студыі радыё Sputnik Беларусь сямейны псіхолаг, гештальт-тэрапеўт Аксана Мяснікова распавяла, чаму дзеці з вонкава шчасных сем'яў становяцца ўдзельнікамі падлеткавых "суполак самагубстваў" у сацыяльных сетках.
Психолог: за отношения родителей и ребенка всегда отвечает взрослый

За апошнія год-паўтара Беларусь узрушылі адразу некалькі жудасных падзей, героямі якіх сталі падлеткі, якія яшчэ не паспелі пакінуць школьныя сцены. Прычым, да здзіўлення, часта аказвалася, што гаворка ішла аб дзецях з шчасных сем'яў.

"Магчыма, дзіця было сытае, апранутае, абутае, неяк мінімальна кантралявалася яго паспяховасць у школе, але сапраўднай душэўнай блізкасці паміж бацькам і дзіцем не было. Дзіця адчувала, што яго не разумеюць, што яго не чуюць, не слухаюць. На тое, каб дзіця пайшло шукаць цікавасці да сабе ў нейкай супольнасці, на гэта павінны быць прычыны", — распавяла Мяснікова.

Псіхолаг звярнула ўвагу на "суполкі самагубстваў" для падлеткаў у сацыяльных сетках — гэтая тэма ў апошні час усё часцей "усплывае" ў СМІ. Са слоў псіхолага, у падобных супольнасцях нічога не адбываецца адразу. З дзіцем там выбудоўваецца досыць працяглы кантакт, ёсць пэўныя псіхалагічныя сцэнары, часам разлічаныя на 50 дзён і больш. Дзеці атрымліваюць заданні рознай ступені складанасці, іх залучаюць паступова, яны адчуваюць сябе запатрабаванымі.

"Дзеці вельмі добра адчуваюць, што стаіць за цікавасцю бацькоў да іх. Яны выдатна распазнаюць, дзе гэта проста кантроль, а дзе гэта сапраўдная цікавасць да іх асобы, да іх жыцця. За адносіны бацькоў і дзіцяці заўсёды адказвае дарослы", — падкрэсліла псіхолаг.

На думку спецыяліста, падлеткавыя праблемы апошнім часам выходзяць за рамкі толькі сям'і ў шырокую сацыяльную сферу. Тым не менш, рэцэпт застаецца адзін: зносіны, давер і адказнасць бацькоў перад дзецьмі за адносіны паміж імі.

Гутарку з сямейным псіхолагам Аксанай Мясниковой слухайце ў аудыёзапісу Sputnik Беларусь. 

Стужка навiн
0