18:03 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Yachtmaster Instructor Аляксандр Гуськоў
© Фото: Facebook / Александр Гуськов

Сусветны дзень акіянаў: як ураганы Атлантыкі ўплываюць на наш клімат

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
1310

Інструктар вышэйшай катэгорыі Брытанскай Каралеўскай асацыяцыі яхтаў Аляксандр Гуськоў распавёў радыё Sputnik Беларусь пра сезон ураганаў, небяспеку для яхтсменаў і ўплыў атлантычных ураганаў на клімат у нашых шыротах.

У Сусветны дзень акіянаў суразмоўцам Sputnik стаў вядомы капітан яхты, адзін з нямногіх рускамоўных інструктараў вышэйшай катэгорыі Брытанскай Каралеўскай асацыяцыі яхтаў Аляксандр Гуськоў, які як раз зараз знаходзіцца на адным з астравоў у Атлантычным акіяне і практычна з'яўляецца сведкам фарміравання надвор'я, якое праз нейкі час дойдзе і да Беларусі.

"Сезон ураганаў у Атлантыцы пачынаецца першага чэрвеня і афіцыйна заканчваецца першага снежня. Пік сезону ураганаў звычайна прыпадае на перыяд з сярэдзіны жніўня і да пачатку лістапада. Да прыкладу, ураган Катрына, які змыў палову Амерыкі, быў у канцы верасня. Сіноптыкі выдаюць імавернасную характарыстыку колькасці ўраганаў, фактычна кажучы аб сонечнай актыўнасці", — распавёў Гуськоў.

Суразмоўца Sputnik таксама распавёў, пра што варта памятаць аматарам яхтынга, асабліва пачаткоўцам, каб не патрапіць у бяду ў выпадку шторму ці ўрагану.

"Я б параіў з максімальнай сур'ёзнасцю паставіцца да атрымання і аналізу прагнозаў надвор'я. Большасць пачаткоўцаў яхтсмэнаў робяць прынцыповую памылку, аналізуючы прагноз надвор'я па інтэрнэт-сайтам, на якіх найбольш прыгожая графіка. Трэба разумець, што метадаў разліку прагнозу надвор'я ў свеце існуе маса, і не ўсе яны досыць добрыя. Таму варта арыентавацца выключна на афіцыйныя крыніцы прагнозаў надвор'я", — адзначыў Гуськоў.

Бытуе зман, што сіноптыкі могуць ледзь не з ідэальнай дакладнасцю разлічыць надвор'е на любы лік дзён для любой кропкі планеты, адзначыў суразмоўца. Дык вось, гэта прынцыповы зман — прагноз надвор'я для канкрэтнага месца, напрыклад Мінска ці Мурманска, больш чым на суткі носіць вельмі прыблізны характар, а прагноз больш чым на 3 дні — гэта занадта грубы арыенцір, больш падобны на гульню ва ўгадайку, чым на прагноз. У той жа час імавернасныя прагнозы апраўдваюцца часцей.

Так што, калі сусветная метэаралагічная супольнасць прагназуе на гэтае лета павелічэнне колькасці ураганаў у Атлантыцы, то гэта азначае, што і нам варта прыкупіць сабе новыя гумавыя боты, пакуль іх яшчэ не раскупілі іншыя, больш дасведчаныя таварышы.

Гутарку аб ураганах у Атлантыцы і іх уплыве на наш клімат слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
ураган, яхта, Акіян, Клімат, Надвор'е, Вялікабрытанія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы