03:15 24 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Аляксей Баталаў, архіўнае фота
© Sputnik/ Андрей Коляга

Кінакрытык: Аляксей Баталаў - тонкі, уразлівы і чалавечны

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
12 0 0

Творчасць Аляксея Баталава зрабіла вельмі шмат для разумення чалавечнасці, адзначыў кінакрытык, публіцыст, дырэктар Расійскага інстытута культуралогіі Кірыл Разлогаў у гутарцы на радыё Sputnik.

У Маскве памёр народны артыст СССР і РСФСР, акцёр і рэжысёр Аляксей Баталаў. Любімы акцёр, па паведамленні блізкіх сяброў, пайшоў з жыцця ўва сне. У студзені ён атрымаў цяжкую траўму — пералом шыйкі сцягна, яму зрабілі аперацыю, але акцёр так і не акрыяў — з таго часу знаходзіўся ў шпіталі, дзе і памёр уначы 15 чэрвеня.

"Аляксей Баталаў — фігура легендарная ў нашым кіно, таму што ў сукупнасці вобразаў, якія ён стварыў на розных этапах сваёй творчасці, калі быў маладым акцёрам і ўжо сталым, створаны спецыфічны вобраз савецкага чалавека, я б так сказаў. Чалавечны і ўразлівы, тонкі і шматаспектны характар", — сказаў Разголаў.

Суразмоўца Sputnik таксама адзначыў самыя знакамітыя ролі Аляксея Баталава. Роля ў фільмы "Ляцяць жураўлі" надала кар'еры акцёра міжнародны характар. І значна пазней на экраны выйшаў фільм "Масква слязам не верыць", адзін з самых паспяховых фільмаў не толькі ў камерцыйным, але і ў творчым плане.

"І той, і другі вобразы былі, безумоўна, пазітыўныя, але не ўтрымліваючыя тыя дагматычныя рысы, якімі надзяляліся станоўчыя героі ў дагматычным варыянце сацыялістычнага рэалізму. Таму творчасць Аляксея Баталава зрабіла вельмі шмат для разумення чалавечага вымярэння", — адзначыў Разголаў.

Акрамя таго, Аляксей Баталаў быў выбітным педагогам, выхаваў некалькі пакаленняў акцёраў і, безумоўна, застанецца ў памяці і як акцёр, выканаўца, мастак і педагог, якога будуць успамінаць яго вучні, сказаў суразмоўца.

Тэги:
Жыццё знакамітых людзей, Аляксей Баталаў, Масква, Расія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы