17:32 20 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Гісторык, краязнаўца, кіраўнік праекта Вандроўкі ў мінулае Павел Дзюсекаў
© Sputnik/ Александр Кривошеев

Экскурсавод аб вандроўках у мінулае па Мінску

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
18530

Гісторык, краязнаўца, кіраўнік праекта "Вандроўкі ў мінулае" Павел Дзюсекаў распавёў на радыё Sputnik Беларусь, як пачынаўся яго праект, якія маршруты папулярныя і якія ў яго любімыя месцы ў Мінску.

"Вандроўкі ў мінулае" — гэта адукацыйны і дабрачынны праект, прысвечаны пешым вандроўкам па Мінску. Кожная экскурсія адкрывае новую цікавую частку гісторыі горада. Падчас экскурсіі абавязкова можна пачуць гарадскія гісторыі, смешныя, незвычайныя і кур'ёзныя выпадкі, легенды і паданні, убачыць старажытныя некропалі, пазнаёміцца з гісторыяй Беларусі на вуліцах нашага горада.

Павел Дзюсекаў распавядае, што праект з'явіўся да вядомай ступені выпадкова. Узімку 2013 года ён вырашыў проста паказаць сябрам горад. Сабралася невялікая кампанія, у тым ліку і сябры-экскурсаводы, і пайшлі гуляць па Кальварыйскім могілкам у Мінску. Людзі зацікавіліся, сталі з'яўляцца прапановы ў сацыяльных сетках. Спярша падобныя прагулкі былі рэдкімі — раз-два ў месяц. Потым захацелася выведаць і іншыя маршруты. А потым быў конкурс гарадскіх праектаў, на якім без асаблівай веры ў поспех Павел прадставіў свой праект.

"Умовы простыя: чалавек прыходзіць, ходзіць, слухае, калі яму спадабалася, ён пакідае чаявыя. Мала хто верыў, што людзі будуць пакідаць грошы. А потым усё так закруцілася. Я пачынаў з трох маршрутаў, потым іх стала сем, цяпер іх 18. У нейкі момант я падумаў: а ці не паспрабаваць жыць толькі за кошт сваёй працы? Паступова людзей становіцца ўсё больш, і існаваць і жыць за гэта можна. Яхту я, вядома, не набуду, але мне падабаецца тое, што ёсць магчымасць самому сабе стварыць працоўнае месца", — кажа Дзюсекаў.

Пасведчанне экскурсавода ў Дзюсекава з 2012 года, праца кантралюецца Нацыянальным агенцтвам па турызме і падатковай інспекцыяй. Людзей заўсёды прыходзіць па-рознаму. Можа прыйсці тры чалавекі, а можа і 100. Каб экскурсія адбылася, вядома, трэба не менш за дзесяць чалавек. Экскурсіі бясплатныя і без нейкага папярэдняга запіса. Экскурсія доўжыцца паўтары гадзіны. У асноўным яны праходзяць у гістарычным цэнтры, хоць ёсць і далёкія маршруты: Лошыцкі парк, Усходнія (Маскоўскія) могілкі, Парк камянёў.

"Паколькі горад даволі стары, у ім гісторый вельмі шмат. Ты выбіраеш кропку "А" і кропку "Б" і ўсё, што паміж імі, нанізваеш адно на адно. Пытанне хутчэй у тым, што наш горад насычаны больш для мясцовых жыхароў, чым для гасцей. Замежнікам патрэбен "ах!". І гэта "ах!" ён атрымлівае з зубрам у Белавежскай пушчы, на Нарачы або ў Мірскім замку, паколькі сам ён у гэтым замку не жыве. А Мiнск — гэта горад, які трэба дэталёва разглядаць", — разважае Дзюсекаў.

У Мінску, ды і па ўсёй Беларусі на экскурсійных маршрутах маса цікавага. У праекце "Вандроўкі ў мінулае" Павел Дзюсекаў стараецца спалучаць смешнае і страшнае. Скажам, гісторыі, як археалагічную калекцыю вывезлі на сметнік. Ці калі разбілі абодва сярэднявечныя келіхі калекцыі налібоцкага шкла. Зараз экскурсіі праходзяць практычна кожны дзень, часам да трох шпацыраў у дзень. Прыходзьце — не пашкадуеце!

Гутарку з Паўлам Дзюсекавым слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

По теме

Мастацтвазнаўца "прайшоўся" па графіці на Кастрычніцкай
Тэги:
Экскурсіі на беларускай мове, турызм, Павел Дзюсекаў, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы