06:44 22 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.11
Кіраўнік экстрым-тэатра Берсерк, арганізатар фестывалю Наш Грунвальд Аляксандр Рак
© Sputnik Александр Кривошеев

Аляксандр Рак распавёў пра новае ў фестывалі "Наш Грунвальд"

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
29560

Пра тое, што новага будзе на фестывалі "Наш Грунвальд-2017", чаму так доўга не абвяшчалі лайн-ап і які з двух фестывальных дзён больш займальны, арганізатар і заснавальнік фестывалю Аляксандр Рак распавёў у студыі радыё Sputnik Беларусь.

Фестываль традыцыйна складаецца з дзвюх частак — гістарычнай і музычнай. Галоўнай жа падзеяй фестывалю штогод з'яўляецца рэканструкцыя Грунвальдскай бітвы, якой і прысвечаны фестываль. У мінулыя гады арганізатары імкнуліся паказаць Грунвальдскую бітву цалкам, але сёлета вырашылі адыйсці ад гэтай ідэі і пакажуць толькі яе эпізод, але больш дэталёва і з большым удзелам артылерыі.

Конны рыцар эпохі Крыжовых паходаў
© Photo : Аляксандр Рак, асабісты архіў

"Усе восем гадоў мы рабілі такую спробу інсцэніроўкі Грунвальдскай бітвы, але зразумела, што па часе мы вельмі абмежаваныя і ўмясціць у нейкія паўтары гадзіны ўсю бітву так, як яна праходзіла ў 1410-м годзе, гэта не магчыма. У гэтым годзе мы вырашылі аддаць больш увагі аднаму з эпізодаў бітвы. Гэта дакладна будзе штурм абозу, вакол якога і будзе стварацца ўся галоўная імпрэза", — распавёў Рак.

Другім адрозненнем ад мінулага году стане тое, што у гэтым годзе арганізатары значна сур'ёзней сталі падыходзіць да адбору ўдзельнікаў — фестываль наведаюць моцныя ваяры з Беларусі, Расіі, Украіны, якія перамагаюць на міжнародных спаборніцтвах.

Тэги:
Наш Грунвальд, Аляксандр Рак, Беларусь

Галоўныя тэмы