09:05 17 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.50
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.47

Беларуская дуда можа патрапіць у спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
14230

Пра цікавыя факты з гісторыі старажытнага музычнага інструмента ў студыі радыё Sputnik Беларусь распавёў кандыдат мастацтвазнаўства, выкладчык Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтва, майстар дуды Аляксандр Сурба.

Беларуская дуда можа патрапіць у спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА

Суразмоўца Sputnik першым з беларускіх даследчыкаў нядаўна абараніў дысертацыю на тэму беларускай дуды. Гісторыя беларускай дуды пачалася яшчэ ў старажытнасці, але ў сярэдзіне ХХ стагоддзя гэты інструмент раптам выйшаў з музычнай культуры Беларусі. Пасля нейкага перыяду заняпада адраджэнне дуды пачалося ў 70-80-х гадах мінулага стагоддзя дзякуючы энтузіястам.

Зараз ўжо каля года ў беларускай дударскай суполцы вядзецца дыскусія аб прызнанні беларускай дуды нацыянальнай культурнай з'явай і ўключэнні дуды ў Спіс аб'ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

"Справа у тым, што ў розных краінах дуды з'яўляюцца гонарам кожнай нацыі. У Еўропе ўсе ведаюць вялікую шатландскую дуду, вакол якой існуе цэлы культ з рытуаламі, аркестрамі, барабанамі, і ўсё гэта было распрацавана яшчэ ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя і распаўсюджана па ўсім свеце. Такім шляхом пайшлі і іншыя дударскія культуры. Напрыклад, зараз у ЮНЕСКА падаюць свае матэрыялы славакі, і у нашай дударскай супольнасці ёсць таксама такая ідэя", — адзначыў Сурба.

Менавіта ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў знаходзіцца унікальны ў Беларусі Музей народных музычных інструментаў, дзе сярод іншых экспанатаў можна ўбачыць і беларускую дуду, і нават паспрабаваць найграць на ёй нейкі матыў. Некалькі год таму ў экспазіцыі музея з'явілася таксама і сапраўдная шатландская валынка, каб параўнанне двух зусім розных музычных інструментаў было сапраўды відавочным.

Каралеўскія музыкі і беларускія дудары зайгралі разам
© Sputnik Александр Кривошеев / Сергей Пушкин

"Раней калі ў нашым музеі былі толькі некалькі дудаў, наведвальнікі заўсёды казалі, што гэта шатландская валынка. І прыходзілася доўга, амаль што на пальцах, распавядаць, якія адметнасці мае беларуская дуда. А адрозненні сапраўды ёсць. Гэты інструмент уключае скураны мех, які мае міфічную глебу, драўляныя трубкі, трастніковы пішчык, а ўсё астатняе — гэта ўжо мадыфікацыі і элементы дэкору", — распавёў Сурба.

Па словах суразмоўцы, кожная нацыя імкнецца выпрацаваць свой адзіны тып дуды, пра які можна было б казаць, што гэта тытульны інструмент той ці іншай краіны.

"У нас ёсць і безмехавая дуда, і дуда-мацянка, і двухгукавая дуда, і аднагукавая. Але навукова, практычна і музычна даследавана толькі аднагукавая дуда, яна самая дасканалая, самая складаная і самая непаўторная. У ёй прысутнічаюць драўляныя закручаныя ражкі, яны вырабляюцца з суцэльнага кавалка дрэва, гэта самая складаная частка ў стварэнні дуды і менавіта яна выдзяляе нашу дуду сярод іншых", — адзначыў Сурба.

Гутарку з кандыдатам мастацтвазнаўства, выкладчыкам Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтва, майстрам дуды Аляксандрам Сурбой слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

По теме

Дуда як сімвал вернасці традыцыям – "Дударскі фэст-2017" прайшоў у Мінску
Тэги:
волынка, Дуда, спадчына, музычны інструмент, ЮНЭСКА, БДУКМ, Беларусь

Галоўныя тэмы