14:10 22 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Палітычны эксперт, дацэнт МДІМА Кірыл Коктыш
© Sputnik / Виктор Толочко

Эксперт: да чаго прывядзе сусветнае падзенне спажывецкага попыту

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
910

Як падзенне спажывецкага попыту ў розных краінах свету тармозіць эканоміку і адначасова робіцца імпульсам для гонкі ўзбраенняў, на радыё Sputnik Беларусь разважае палітычны эксперт, дацэнт МДІМА Кірыл Коктыш.

Ва ўмовах агульнасусветнага падзення спажывецкага попыту многія СМІ і экспертныя супольнасці прыходзяць да высновы аб тым, што ніякія навукова-вытворчыя прарывы і змены тэхналагічнага ўкладу не змогуць перадухіліць будучы крызіс. Шляхі вырашэння знаходзяцца, хутчэй, у палітычнай плоскасці — у стварэнні буйных, але лакалізаваных эканамічных зон, дзе будуць прапісаныя асаблівыя правілы гульні.

"Так, на сёння атрымліваецца, што ў сітуацыі глабальнага крызісу грамадства не дэманструе пакупніцкай здольнасці, і ў першую чаргу, у ЗША. Там не атрымалася гэтую здольнасць ажывіць, усе закрэдытаваныя занадта моцна. Зразумела, што рухавіком попыту можа быць толькі дзяржава. А самы галоўны бенефіцыяр, які выйграе ад попыту, які генерыруе дзяржава, гэта ваенна-прамысловы комплекс", — кажа Коктыш.

Па словах эксперта, у сітуацыі, якая склалася, стала магчымым абсалютна легітымна марнаваць грошы на ўзбраенне. Таму цяперашняе пашырэнне NATO адбываецца, у першую чаргу, па фінансавых прычынах, паколькі Злучаным Штатам неабходна перазапусціць свой ВПК.

"Уся гісторыя NATO грунтуецца вакол ідэі таго, што краіны NATO павінны плаціць па 2% ад свайго ВУП, і іх трэба пераканаць у гэтай неабходнасці. Я памятаю фразу Трампа падчас перадвыбарчай кампаніі аб тым, што "я зачыню NATO, калі яны не будуць плаціць". Ваенная гарантыя не бясплатная, яна каштуе гэтыя 2%", — адзначае эксперт.

У той жа час, па словах суразмоўцы, краіны NATO могуць выдаткаваць гэтыя сродкі (2% ад ВУП) выключна на прадукцыю амерыканскага ВПК.

"Нават немцы, якія вырабляюць цалкам прыстойную ваенную тэхніку, за кошт гэтых узносаў не могуць паставіць яе да сабе на ўзбраенне. Яны павінны паставіць толькі зброю амерыканскай вытворчасці. З аднаго боку, трэба пераканаць Еўропу пераўзброіцца, з другога — аплачваць гэтыя рахункі. І ўсе разумеюць, што, у асноўным, гэта фінансавая гульня, але свет ад гэтага становіцца ўсё больш небяспечным", — канстатуе эксперт.

Гутарку з палітычным экспертам, дацэнтам МДІМА Кірылам Коктышам слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
NATO, МГИМО, Кірыл Коктыш, ЗША
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы