11:50 22 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.20
Арганізатар міжнароднага фестывалю феерверкаў Навальніца Ігар Сідаровіч
© Sputnik Александр Кривошеев

У суботу пад Мінскам адбудзецца фестываль феерверкаў "Навальніца"

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
2110

Арганізатар міжнароднага фестывалю феерверкаў "Навальніца" Ігар Сідаровіч распавёў радыё Sputnik Беларусь аб доўгачаканым шоў феерверкаў, якое вяртаецца да гледачоў пасля амаль сямігадовага перапынку.

Міжнародны фестываль феерверкаў "Навальніца" пройдзе ў суботу 26 жніўня ў гарналыжным комплексе "Лагойск" і стане доўгачаканай падзеяй для гледачоў. Папярэднія фестывалі феерверкаў праходзілі пад Мінскам у 2009 і 2010 годзе.

"Памятаеце, у нас было складана набыць валюту? Мы тэхнічна не маглі выканаць райдары каманд, паколькі ўся піратэхніка вырабляецца не ў Беларусі. Зараз мы вырашылі вярнуцца, і гэтую нішу з тых часоў ніхто не заняў. Былі толькі спробы праводзіць фестывалі "дваровага" маштабу", — кажа Сідаровіч.

У гэтым годзе ўпершыню "Навальніца" пройдзе ў новым фармаце Family Day. Для гледачоў, якія прыедуць сем'ямі з 12 гадзін дня, будуць арганізаваны пляжная зона, фуд-корт і разнастайныя дзіцячыя забавы.

Вечарам адбудзецца спаборніцтва трох каманд піратэхнікаў. Спецыялісты з Расіі, Казахстана і Балгарыі прадставяць гледачам свае ўнікальныя шоў. Акрамя таго, гасцей фестываля чакае музычная праграма з удзелам гуртоў "Мантана", "Нагуаль", "Ляпіс" і "Brutto".

"У нас усё шчыра. Прыязджаюць сапраўды топавыя каманды, якія працуюць ужывую. І праца кожнай каманды будзе кардынальна адрознівацца ад папярэдняй. У балгараў, напрыклад, трэк пабудаваны на ўсёй самай топавай нацыянальнай музыцы, якая ў іх ёсць. У кожнай каманды ёсць свой почырк", — распавядае Сідаровіч.

Тым часам, почырк беларускіх піратэхнікаў таксама добра знаёмы калегам з іншых краін. Беларусаў рэгулярна запрашаюць на такія гучныя міжнародныя фестывалі, як "Пунсовыя ветразі", "Круг святла" і "Спаская вежа".

"Акрамя таго, я ўжо тры гады эксклюзіўна атрымліваю ад ФСБ Расіі дазвол на тое, каб падняцца на Растральныя калоны (у Санкт-Пецярбургу — рэд.) і іх зарадзіць. Растральныя калоны мы зараджаем два дні, а працуюць яны дзве секунды", — кажа Сідаровіч.

Гутарку з арганізатарам міжнароднага фестываля феерверкаў "Навальніца" Ігарам Сідаровічам слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
феерверк, "Навальніца", Беларусь

Галоўныя тэмы