Радыё

Аўтар кнігі пра Лукашэнку распавёў пра папулярнасць беларускага лідара

© Sputnik / Виктор ТолочкоРыгор Іофэ
Рыгор Іофэ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прафесар Рэдфардскага ўніверсітэта ЗША Рыгор Іофэ расказаў пра свае сустрэчы з беларускім лідарам і кнізе, прысвечанай палітыку.
Автор книги о Лукашенко рассказал о феномене белорусского лидера

Неверагодна здольны і чалавек з вельмі моцным палітычным інстынктам — так характарызуе прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі гісторык, публіцыст, прафесар Рэдфардскага ўніверсітэта ЗША Рыгор Іофэ.

"Лукашэнка — вельмі буйная фігура, якая выходзіць за межы дзяржавы, якую ён узначальвае. Ён умудраецца вырашаць цэлы шэраг праблем на карысць Беларусі. Ён, безумоўна, з'яўляецца блізкім саюзнікам Масквы, і, тым не менш, у яго свая пэўная пазіцыя па цэлым шэрагу пытанняў", — кажа Іофэ.

Акрамя таго, палітычны эксперт звяртае ўвагу на паступовае, павольнае, але няўхільнае змяненне адносін Беларусі з Захадам, якое назіраецца з канца 2014 года.

"Мінскія пагадненні і той факт, што Мінск быў прапанаваны Аляксандрам Лукашэнкам як месца правядзення перамоў па перамір'ю ва Украіне, падняў прэстыж Беларусі. Калі ў лютым 2015 сюды прыехалі Меркель і Аланд, іронія гісторыі заключалася ў тым, што гэта першыя лідэры Францыі і Германіі з часоў, ужо выбачайце, Адольфа Гітлера, які наведаў Барысаў, калі там была танкавая армія ў 1942 годзе", — распавядае Іофэ.

У той жа час, па словах палітычнага эксперта, гаворка не ідзе пра тое, што Беларусь як дзяржава і Лукашэнка як лідар краіны спрабуюць "сябраваць з кімсьці супраць кагосьці".

"У геапалітычным плане Беларусь, як і Украіна, сціснута паміж двума буйнымі гульцамі — Еўрасаюзам і Расіяй. І паглядзіце, наколькі розныя рэакцыі дзвюх краін на, па сутнасці, аднапланавыя палітычныя гульні. Прэзідэнту Лукашэнку даводзіцца манеўраваць у вузкіх межах, але ён іх рассоўвае і ўмудраецца дасягаць таго, чаго, здавалася б, дасягнуць нельга", — адзначае Іофе.

Рыгор Іофэ — аўтар кнігі пра беларускага лідара "пераацэньваючы Лукашэнка: Беларусь у культурным і геапалітычным кантэксце", якая выйшла ў 2014 годзе ў ЗША. Кніга напісана па матывах амаль 7-й гадзін інтэрв'ю з прэзідэнтам Беларусі.

Поўную версію размовы з гісторыкам, публіцыстам, прафесарам Рэдфардскага ўніверсітэта ЗША Рыгорам Іофэ слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0