17:50 20 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Аляксандр Лукашэнка, архіўнае фота
© Фото: пресс-служба главы государства

Лукашэнка: у нас з Грузіяй няма пытанняў, па якіх мы б спрачаліся

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
1510

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з віцэ-прэм'ерам, міністрам замежных спраў Грузіі Міхеілам Джанелідзе, падчас якой заявіў аб узаемавыгадным супрацоўніцтве дзвюх краін, эканомікі якіх не канкуруюць адна з адной.

Беларусь заўсёды гатова разам працаваць і супрацоўнічаць з Грузіяй, паколькі гэта братэрскі народ "з савецкіх часоў і да савецкіх часоў", адзначыў беларускі лідар падчас сустрэчы з кіраўніком МЗС Грузіі 4 верасня ў Мінску. Акрамя таго, па словах Лукашэнкі, у апошні час дзве краіны вельмі актыўна ўзяліся за развіццё адносін.

"У нас практычна няма пытанняў, па якіх мы б спрачаліся. Мы вельмі патрэбныя вам, вы вельмі патрэбныя нам, таму што нашы эканомікі не канкуруюць адна з адной. Усё, што мы здольныя вырабляць, дапаўняе нашы эканомікі. Вы робіце тое, што трэба нам, мы вырабляем тое, што трэба вам", — сказаў Лукашэнка.

У сваю чаргу, міністр замежных спраў Грузіі Міхеіл Джанелідзэ пацвердзіў і развіццё гандлёва-эканамічных адносін паміж краінамі, і рост тавараабароту, і з'яўленне новых сумесных вытворчасцяў.

"Мы вельмі рады абмену вопытам, які ёсць паміж нашымі краінамі. І мы ўпэўненыя, што нашы эканомікі, якія кампліментарны, як вы адзначылі, будуць несці карысць абедзвюм краінам і абедзвюм эканомікам, супрацоўніцтву, якое існуе", — сказаў Джанелідзэ.

Каментары прэзідэнта Беларусі і міністра замежных спраў Грузіі слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

По теме

Сонца ў лодцы: майстар-клас па хачапуры ад грузінскага кухара
Тэги:
товарооборот, экономика, Аляксандр Лукашэнка, Грузія, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы