20:31 27 мая 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.25
Жарахсан Кульпіенаў і Алія Далабаева
© Sputnik /

Cцэны фільма, які вылучаны на "Оскар", здымаліся ў Беларусі

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
3 0 0

Супрацоўнікі прадзюсерскай групы па прасоўванні фільма "Дарога да маці", які вылучана на "Оскар" ад Казахстана, падзяліліся сваёй радасцю з радыё Sputnik Беларусь.

Фільм казахстанскага рэжысёра Акана Сатаева "Дарога да маці", здымкі якога часткова праводзіліся ў Беларусі, вылучаны на прэмію "Оскар".

Раней фільм атрымаў высокую міжнародную ацэнку — на кінафестывалі "Еўразійскі мост" заваяваў Гран-пры. Цяпер праца прадстаўлена ў Мінску, на Кінафоруме краін СНД, супрацоўнікамі прадзюсерскай групы па нацыянальным і міжнародным прасоўванні карціны Жарасханом Кульпіенавым і Аліей Далабаевай, якія наведалі радыё Sputnik Беларусь і падзяліліся радасцю з нашымі слухачамі.

"Батальныя сцэны карціны здымаліся тут, таму хацелася б павіншаваць беларусаў, якія бралі ўдзел у фільме "Дарога да маці" — гэта каскадзерская, піратэхнічная група, акцёры, масоўка", — сказаў Кульпіенаў.

Фільм апавядае пра сілу мацярынскай любові, дэманструе неверагодную стойкасць духу і патрыятызм.

Аб тым, што цяпер адчуваюць датычныя да фільма прадзюсары, слухайце ў аудыёзапісу Sputnik Беларусь.

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы