18:02 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Начальнік аддзела па надзвычайных сітуацыях і вышуку Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзмітрый Русакоў
© Sputnik / Виктор Толочко

Русакоў: калі вы заблукалі ў лесе, галоўнае не панікаваць

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
1220

Начальнік аддзела па надзвычайных сітуацыях і вышуку Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзмітрый Русакоў на радыё Sputnik Беларусь даў некалькі парадаў тым, хто сабраўся ў лес па грыбы.

Аперацыя па пошуку 10-гадовага Максіма Мархалюка, які знік у Белавежскай пушчы, выклікала небывалы рэзананс у грамадстве. Але ў той жа час людзі самых розных узростаў працягваюць губляцца ў лясах у пагоні за нябачаным ураджаем грыбоў. Праз суткі або некалькі іх знаходзяць, але паведамленні пра падобныя выпадкі з'яўляюцца ці ледзь не кожны дзень.

Прадстаўнік Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзмітрый Русакоў распавёў радыё Sputnik Беларусь, што трэба рабіць і як сябе паводзіць, каб не згубіцца ў лесе, а таксама што рабіць, калі падобнае ўсё ж такі здарылася. Таксама суразмоўца падзяліўся асабістым вопытам аб тым, як аднойчы заблукаў, збіраючы ягады.

"Самае першае: паведаміце, куды вы паехалі, і не адхіляйцеся ад маршруту. Беларусь пакрыта сувяззю добра, але ёсць месцы, дзе не "ловіць". Паведаміце сваім блізкім арыенціры, каб яны сапраўды ведалі, адкуль пачынаць шукаць. Другое: абавязкова зараджаны тэлефон, лепш невыкарыставаны. Прыехалі збіраць грыбы — збірайце грыбы, не выкарыстоўвайце тэлефон, каб не разрадзіць", — сказаў Русакоў.

Ён таксама распавёў, што для паходу ў лес лепш апранацца ярка, вас павінна быць бачна, і менш выкарыстоўваць у вопратцы ахоўныя колеру. Карысна мець з сабой свісток, таму што яго гук чутны далей, чым чалавечы голас.

Гутарку з начальнікам аддзела па надзвычайных сітуацыях і вышуку Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзмітрыем Русаковым слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

По теме

У лясах Беларусі шукаюць 17 грыбнікоў, многіх - больш за 10 дзён
Тэги:
как не потеряться в лесу, грибники, Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК), Дзмітрый Русакоў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы