23:35 18 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Доктар палітычных навук Сяргей Кізіма
© Sputnik / Виктор Толочко

Кізіма: павышэнне коштаў на алкаголь - устойлівы трэнд

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
1220

Эканамічны і палітычны эксперт, прафесар Сяргей Кізіма каментуе падаражанне спіртных напояў у Беларусі.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі (МАРГ) абвясціла аб павышэнні мінімальных коштаў на алкаголь мацункам звыш 28%, рашэнне ўступае ў сілу з 11 кастрычніка гэтага года. Эканамічны і палітычны эксперт, загадчык кафедры міжнародных адносін Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, прафесар Сяргей Кізіма распавёў радыё Sputnik Беларусь аб прычынах павышэння коштаў на алкаголь.

"Што тычыцца алкагольнай і тытунёвай палітыкі, тут мы нікуды не падзенемся, мы жывём у цэнтры Еўропы, а Еўропа змагаецца з алкагалізмам, змагаецца з курэннем. Вылечыць алкаголіка — дарагое задавальненне! Перасадзіць яму печань? Колькасць ДТЗ зніжаецца, колькасць выпадковых смерцяў зніжаецца, здабыць донарскі орган становіцца вялікай праблемай, таму ў цывілізаваным свеце павышэння коштаў на алкаголь — устойлівы трэнд", — кажа Кізіма.

У мінулы раз моцныя спіртныя напоі ў Беларусі даражэлі ў 2011 годзе.

Каментар загадчыка кафедры міжнародных адносін Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, прафесара Сяргея Кізімы слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
повышение цен на алкоголь, акцизы на алкоголь, алкоголь, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі (МАРГ), Сяргей Кізіма, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы