22:24 17 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.22
Палітолаг, намеснік дырэктара Нацыянальнага інстытута развіцця сучаснай ідэялогіі РФ Ігар Шатроў
© Фото : из архива Игоря Шатрова

Беларусі варта чакаць новых прапаноў ад Еўрасаюза

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
9 0 0

Спроба на новых умовах уцягнуць Беларусь у праект "Усходняе партнёрства" будзе актыўнай, заявіў Sputnik палітолаг Ігар Шатроў, каментуючы запрашэнне прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі на саміт "Усходняга партнёрства" 24 лістапада.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запрошаны на саміт "Усходняга партнёрства" 24 лістапада — упершыню за ўдзел краіны ў гэтым праекце. Палітолаг, намеснік дырэктара Нацыянальнага інстытута развіцця сучаснай ідэалогіі РФ Ігар Шатроў у эфіры радыё Sputnik пракаментаваў мэты такога запрашэння з улікам пэўнага пацяплення ў адносінах паміж Мінскам і Брусэлем. 

"Мы назіраем спробы адрадзіць антырасійскія праекты на постсавецкай прасторы, у прыватнасці, праект ГУАМ. Нядаўна міністр замежных спраў Украіны запрасіў да шчыльнага супрацоўніцтва Малдову, Азербайджан і Грузію ў фармаце гэтага праекта, на які ужо 9 гадоў як паспяхова забыліся ўсе краіны-ўдзельніцы. Але ў гэтым годзе гэтыя спробы аднавіліся. І толькі Беларусь па прычынах санкцый, накладзеных Еўрасаюзам на Лукашэнку і шэраг беларускіх чыноўнікаў, была нейкім чынам выключаная з працэсаў, якія ў дачыненні да ўсходнееўрапейскіх краін і былых рэспублік СССР мадэруюць Захад, Брусэль і Злучаныя Штаты, кожны сам па сабе", — адзначыў Шатроў. 

Поўны каментар палітолага слухайце ў аудыёзапісу Sputnik Беларусь.

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы