17:25 15 жніўня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.09
Дэпутатка Алена Анісім
© Sputnik / Сергей Пушкин

Анісім: праца ў парламенце і ТБМ ідзе ў адным рэчышчы

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
2530

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Алена Анісім, абраная старшынёй Таварыства беларускай мовы, распавяла радыё Sputnik Беларусь пра свае першыя крокі на новай пасадзе.

Пасля абрання Алены Анісім на пасаду старшыні Таварыства беларускай мовы ранейшы старшыня суполкі Алег Трусаў цяпер з'яўляецца ганаровым старшынёй ТБМ. Алена Анісім у размове на радыё Sputnik Беларусь адзначыла, з чаго распачне працу на новай пасадзе.

"Першыя крокі — гэта паведамленне ў Міністэрства юстыцыі аб тым, што прайшоў з'езд, на якім я абраная старшынёй Таварыства беларускай мовы. Затым нашыя пастановы, прынятыя на з'ездзе, будуць адрасаваныя ў сродкі масавай інфармацыі і пры неабходнасці ў мінстэрствы", — адзначыла Анісім.

Суразмоўца Sputnik таксама падзялілася тым, як будзе сумяшчаць дзейнасць у ТМБ з працай у беларускім парламенце.

"Я увесь час раблю прапановы па заканадаўству, увесь час працую і нічога звыш такога пакуль што быць не можа. Гэта ўсё ідзе ў адным рэчышчы. Зараз я працую над тым, каб закон аб нарматыўных прававых актах быў прыняты ў другім чытанні адразу на абедзьвух дзяржаўных мовах", — адзначыла Анісім.

Па словах Анісім, зараз працягваецца праца над тым, каб беларускі варыянт новага закона дакладна адпавядаў таму, які распрацаваны на рускай мове.

Гутарку з Аленай Анісім слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

По теме

"Таварыства беларускай мовы" ўзначаліла дэпутат парламента
Тэги:
Таварыства беларускай мовы (ТБМ), Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу РБ, Алена Анісім, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы