03:10 20 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Мастацкі кіраўнік галандскай тэатральнай студыі Kazou Ганс Салемінк
© Sputnik / Виктор Толочко

Салемінк: мы распрацавалі праграму для аўтыстаў з элементамі тэатру

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
3 0 0

Мастацкі кіраўнік галандскай тэатральнай студыі Kazou Ганс Салемінк распавёў радыё Sputnik Беларусь аб досведзе працы з людзьмі з аўтызмам і тэатры, у якім яны выступаюць.

Паводле статыстыкі, на 10 тысяч нованароджаных дзяцей даводзіцца 40-45 выпадкаў дзіцячага аўтызму і 60-70 выпадкаў расстройстваў аўтычнага спектру. То бок, выпадкі аўтызму сустракаюцца часцей, чым глухата, слепата, сіндром Дауна або дзіцячыя анкалагічныя захворванні. У апошнія два дзесяцігоддзі колькасць такіх выпадкаў расце. 

У свеце ўжо даволі даўно даследуюць аўтычныя засмучэнні. У Беларусі першыя крокі ў гэтым кірунку былі зроблены крыху больш за 20 гадоў таму. Адным з паспяховых метадаў карэкціроўкі і паляпшэння стану ў сусветнай практыцы з'яўляецца ўключэнне людзей з аўтызмам ў тэатральную дзейнасць.

"Калі я атрымліваў адукацыю, я быў на практыцы ў адной кампаніі, дзе сутыкнуўся з аўтыстамі. Практыка скончылася, я ж працягнуў супрацоўніцтва. Затым я вывучаў тэатральнае мастацтва. І падумаў: калі тэатр працуе для іншых людзей, то чаму б яму не працаваць на развіццё людзей з аўтызмам? Я паспрабаваў, убачыў вынікі, стаў працягваць і працягваю да гэтага часу", — распавёў Салемінк. 

Размову з Гансам Салемінкам слухайце ў аўдыёзапісу Sputnik Беларусь.

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы