Радыё

Давыдзюк: ансамбль "Лілея" стаў лаўрэатам творчага фестывалю ў Сочы

© Sputnik / Валентин ФилимоновМастацкі кіраўнік ансамбля "Лілея" Таццяна Давыдзюк
Мастацкі кіраўнік ансамбля Лілея Таццяна Давыдзюк - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мастацкі кіраўнік ансамбля "Лілея" Таццяна Давыдзюк распавяла радыё Sputnik Беларусь аб прэстыжнай узнагародзе, якую калектыў заваяваў падчас творчага фестывалю-конкурсу "Планета мастацтваў" у Сочы.
Давыдюк: ансамбль "Лилея" стал лауреатом творческого фестиваля в Сочи

Міжнародны творчы форум "Планета мастацтваў — культура народаў свету" прайшоў з 27 кастрычніка па 7 лістапада ў пяці гарадах Расіі: Санкт-Пецярбургу, Маскве, Еўпаторыі, Калінінградзе і Сочы.

Беларускі ансамбль народнай песні "Лілея" адправіўся на фінальны конкурсны этап у Сочы, дзе заняў 2 месца ў міжнародным творчым форуме ў намінацыі "народны вакал". 

"Міжнародны фестываль-конкурс "Планета мастацтваў" арганізаваў Маскоўскі фестывальны камітэт. У іх цэлая праграма гастралюючых фестываляў у гарадах Расіі. Мы патрапілі ў горад Сочы, і нам прыемна, што нас ацанілі, мы годна прадставілі Беларусь і занялі другое месца", — распавяла мастацкі кіраўнік ансамблю Давыдзюк.

Ансамбль народнай песні Лілея - Sputnik Беларусь
Ансамбль "Лілея": мусім ажывіць беларускую песню

Конкурсная праграма фестывалю складалася з некалькіх заданняў. У прыватнасці, калектывам было прапанавана прадставіць на суд публікі "хатняе заданне" — прывітанне іншай краіне, якая таксама ўдзельнічала ў конкурсе.

"Міжнародны фестываль, кожны прыязджае са сваёй культурай, са сваёй песняй, са сваім касцюмам. І мы вырашылі, што павітаем Арменію, таму што некалькі ўдзельнікаў нашага калектыву напалову армяне. І, дарэчы, першае выступленне за межамі Беларусі ў нас адбылося ў Арменіі. Калі мы ехалі на сельскагаспадарчую выставу прадстаўляць нашу краіну, падумалі, што маглі б вывучыць вядомую армянскую народную песню", — распавяла Давыдзюк.

Такія фестывалі даюць магчымасць калектывам праявіць крэатыўны падыход і паказаць сябе з розных бакоў, адзначыла субяседніца Sputnik.

Фрагмент размовы з мастацкім кіраўніком ансамбля "Лілея" Таццянай Давыдзюк слухайце на радыё Sputnik Беларусь.     

Стужка навiн
0