07:50 11 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.20
Дызайнер і грамадскі актывіст, гарадскі ляснічы Ігар Корзун
© Sputnik / Виктор Толочко

Корзун: помнік прыроды нельга стварыць нейкімі пастановамі

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
5420

Дызайнер і грамадскі актывіст, "гарадскі ляснічы" Ігар Корзун расказаў радыё Sputnik Беларусь пра помнікі прыроды ў Мінску і ваколіцах, аб іх гісторыі і сусветнай практыцы захавання такіх аб'ектаў.

У кастрычніку ў Мінгарвыканкаме было прынята рашэнне №3451 аб аб'яўленні некалькіх эка-біялагічных аб'ектаў Мінска батанічнымі помнікамі прыроды мясцовага значэння. У пералік трапіла восем аб'ектаў: "Дубова-ліпавы масіў "Белая Дача", "Векавая алея", "Векавая дубрава парку "Курасоўшчына", "Клёны Аляксандраўскага сквера", "Ясень Аляксандраўскага сквера", "Ліпа губернатарскага саду", "Таполя-велікан", "Векавы дуб".

Востраў Ду на Асвейскім возеры
© Photo : Прадстаўлена грамадскай арганізацыяй "Багна"

"Першыя крокі па фармалізацыі гэтага ўсяго апускаюць культурны, лірычны або сентыментальны аспект або нешта, звязанае з гарадскімі легендамі. Да прыкладу, "Таполя-велікан", на мой погляд, вельмі сухая назва. Нельга забываць, што метрах у ста ад яго стаяў дом, дзе жыў наш народны паэт Якуб Колас, ён, напэўна, стаяў пад гэтым дрэвам. Можна было б яго назваць "Таполя-Калос", — падзяліўся Корзун.

Госць Sputnik Беларусь распавёў пра тое, што мінскі парк імя Горкага, у мінулым Губернатарскі сад, быў першым у Расійскай Імперыі публічным гарадскім садам. А парк імя Чалюскінцаў, у мінулым лес Ваньковіча, нягледзячы на нягоды, мясцовым жыхарам удалося захаваць у цяжкія часы Першай і Другой сусветных войнаў.

Размову з "гарадскім ляснічым" Ігарам Корзунам слухайце ў аўдыёзапісы радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
памятник природы, городской лесничий, экология, Ігар Корзун, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы