Радыё

Як ствараюцца касцюмы народнай песні

© Sputnik / Валентин ФилимоновТаццяна Давыдзюк и Наталля Басік
Таццяна Давыдзюк и Наталля Басік - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мастацкі кіраўнік ансамбля "Лілея" Таццяна Давыдзюк і салістка ансамбля Наталля Басік распавялі радыё Sputnik Беларусь, як ствараюцца арыгінальныя касцюмы для калектыву, рэпертуар якога складаюць народныя песні.
Басик и Давыдюк: как создаются костюмы для ансамбля народной песни

Напрыканцы кастрычніка беларускі ансамбль народнай песні "Лілея" стаў лаўрэатам міжнароднага творчага конкурсу "Планета мастацтваў" у Сочы, дзе заняў 2 месца ў намінацыі "народны вакал".

"Усе калектывы прывозілі з мясцовым каларытам. Нягледзячы на тое, што славяне, але ўсё, пачынаючы ад касцюмаў, упрыгожанняў, галаўных убораў, было настолькі каларытна і пазначала мясцовыя асаблівасці. Калі мы пераапраналіся, адразу было відаць, хто адкуль і хто што здатны рабiць у плане прадстаўлення сябе гледачам", — распавядае Наталля Басік. 

Аснова рэпертуару ансамбля "Лілея" — гэта фальклор, выкананне якога патрабуе і адпаведнага знешняга выгляду.

Канцэрт ансамбля Лілея ў Мінску - Sputnik Беларусь
Відэа
Ансамбль народнай песні "Лілея" адзначыў пяцігоддзе

"Наш касцюм зроблены з лёну, упрыгожаны макамі. Здавалася б, просты і аўтэнтычны. Але каб яго стварыць, мы звярталіся да прафесіяналаў, да людзей, якія ведаюць гісторыю беларускага касцюма", — кажа Таццяна Давыдзюк.

У рэпертуары калектыву ёсць таксама і народныя песні ў сучаснай апрацоўцы, яны больш цікавыя падрастаючаму пакаленню. "У гэтым выпадку народная песня гучыць неяк па-іншаму, больш сучасна, і касцюм ужо выглядае па-іншаму. Але таксама мы звярталіся да спецыялістаў і захоўвалі наш арнамент, беларускую клетку ў спадніцах, фартух, нашы фарбы — чырвоныя, зялёныя і белыя, але гэта ўжо больш стылізаваны касцюм", — распавядае Таццяна Давыдзюк.

Фрагмент размовы з мастацкім кіраўніком ансамбля "Лілея" Таццянай Давыдзюк і салісткай ансамбля "Лілея" Наталляй Басік слухайце ў аўдыёзапісу Sputnik Беларусь.     

Стужка навiн
0