Радыё

Драбышэўскі: беларуская крыптавалюта ўмацуе эканоміку

© Sputnik / Александр КривошеевПартнёр акселератара Insight і праекта CryptoMarketing Сяргей Драбышэўскі
Партнёр акселератара Insight і праекта CryptoMarketing Сяргей Драбышэўскі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Партнёр акселератара Insight і праекта CryptoMarketing Сяргей Драбышэўскі распавёў радыё Sputnik Беларусь аб першай беларускай крыптавалюце і яе магчымых перспектывах на ўнутраным і сусветным рынках.
Дробышевский: белорусская криптовалюта укрепит экономику

Не сакрэт, што ў свеце адбываецца сапраўдная эпідэмія новай залатой ліхаманкі, звязаная з рынкам крыптавалют. На сённяшні дзень у спісе самых папулярных крыптавалют дзевяць найменняў. Узначальвае спіс праславуты Bitcoin, чые каціроўкі раптоўна ўзляцелі яшчэ вясной.

Крыптавалюта біткоін - Sputnik Беларусь
Эксперты: Беларусь можа стаць сусветным лідарам блокчэйна

Беларусь не засталася ў баку ад агульнасусветных працэсаў. У ліпені ў нашай краіне здарылася першая здзелка, дзе плацежным сродкам выступаў Bitcoin. А цяпер мы ўсур'ёз гаворым пра тое, што ў Беларусі ёсць свая ўласная крыптавалюта — Smart Taler.

"Гэтая валюта пакуль не абвешчаная шырока. Усе чакаюць змен у беларускім заканадаўстве ў тым, што тычыцца лічбавай эканомікі. Акрамя выкарыстання беларускай крыптавалюты можна атрымаць лідарства і ў сусветным маштабе. У выпадку, калі палажэнні, закладзеныя экспертамі ў праект дэкрэта па высокіх тэхналогіях, будуць зацверджаны, наша краіна апынецца ў спісе краін, якія найбольш прагрэсіўныя ў гэтым напрамку", — сказаў Драбышэўскі.

Як лічыць эксперт, яснасць прававога поля ў сферы высокіх тэхналогій і выкарыстання крыптавалют можа прыцягнуць інвестараў у нашу краіну. Ужо сур'ёзна ідуць размовы аб падрыхтоўцы магутнасцяў для беларускай біржы крыптавалют. Дзяржава і бізнес менавіта сёння, на думку Драбышэўскага, павінны працаваць разам у тым, што тычыцца высокіх тэхналогій. Зараз, па словах эксперта, мы знаходзімся ў кропцы прыняцця рашэння, якое ў хуткім часе ўмацуе нашу эканоміку.

Гутарку з Сяргеем Драбышэўскім слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0