19:49 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Старшыня Беларускай натарыяльнай палаты Наталля Барысенка
© Sputnik/ Александр Кривошеев

Барысенка: бясплатныя кансультацыі натарыусаў вельмі папулярныя

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
3110

Старшыня Беларускай натарыяльнай палаты Наталля Барысенка распавяла радыё Sputnik Беларусь аб тым, наколькі запатрабаваныя акцыі па аказанні бясплатных кансультацый насельніцтву.

Аказанне кваліфікаванай юрыдычнай дапамогі — асноўная задача беларускіх натарыусаў, зафіксаваная ў "Законе аб натарыяце", нагадала старшыня Беларускай натарыяльнай палаты Наталля Барысенка ў гутарцы на радыё Sputnik Беларусь.

"Натарыус як адзін з суб'ектаў прававой асветы гэтую працу робіць штодня, і на працоўным месцы, і ў рамках акцый. Трэба сказаць, што вельмі запатрабаваныя такія акцыі. Толькі рэспубліканскіх акцый не менш за 5 у год праводзіцца", — распавяла Барысенка.

Напярэдадні падобных акцый праходзіць папярэдні запіс на прыём да натарыуса, для таго каб атрымаць прафесійную паслугу на бясплатнай аснове.

"Нас не палохае тое, што гэта бясплатная акцыя, бо натарыус на кансультацыі раскажа пра свае прафесійныя магчымасці і пра тое, як ён можа аказаць дапамогу, і ў будучыні кліент да яго вернецца", — адзначыла Барысенка.

Па словах суразмоўніцы, частка насельніцтва можа атрымаць бясплатную кансультацыю натарыусаў і не пад час правядзення акцый. У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, ёсць катэгорыі насельніцтва, якія вызваленыя ад выплаты натарыяльнага тарыфу. Гэта ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, часткова пенсіянеры, інваліды 1 і 2-й груп і іншыя групы грамадзян. Штогод больш за 11% усіх натарыяльных дзеянняў у краіне здзяйсняецца альбо цалкам, альбо часткова без аплаты натарыяльнага тарыфу, сказала Барысенка.

Гутарку са старшынёй Беларускай натарыяльнай палаты Наталляй Барысенка слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
юридические консультации, нотариус, Наталля Барысенка, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы