07:09 18 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.36
  • 100 RUB3.45

Дудараў: калі бачыш толькі экперыменты, здзіўляешся, дзе ж тут тэатр

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
4910

Знакаміты драматург Аляксей Дудараў разважае пра тое, чаго не хапае сучаснаму тэатру, і чаму шмат хто з маладых аўтараў у пагоні за творчымі эксперыментамі часта губляе сэнс.

Аўтар шматлікіх тэатральных пастановак, сцэнарыст народнага фільма "Белыя росы", старшыня Беларускага саюза тэатральных дзеячаў Аляксей Дудараў у эфіры тэлеканала "Беларусь 3" падзяліўся ўражаннямі аб сучасным тэатральным мастацтве ў Беларусі па выніках лістападаўскага Рэспубліканскага фестываля нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, які праходзіў у Бабруйску.

Валянцін Елізар’еў падырыў музею выставу Балет – мастацтва душы
© Sputnik Станіслаў Андросік, Сяргей Пушкiн Валянцін Елізар’еў падырыў музею выставу ";Балет – мастацтва душы"

"Тое, што мы кожны год збіраемся і глядзім, што мы маем, вось гэта вельмі важна. Гэты фестываль павінен быць адным з галоўных фестываляў. Мы павінны праглядваць усё, што ў нас ёсць, і потым збірацца і глядзець, на якім мы свеце ў параўнанні з тым, што было і што будзе", — адзначыў Дудараў.

Знакаміты драматург прызнаўся, што вельмі даўно падчас прагляду нейкай тэатральнай імпрэзы не адчуваў сябе гледачом. Гэта адчуванне зноў вярнулася, калі на фестывалі ў Бабруйску Аляксей Ануфрыевіч глядзеў спектакль на рускай мове "Точки на временной оси".

"Я раптам заўважыў, што пачаў думаць. У гэтым матэрыяле, я маю на ўвазе і п'есу, і рэжысуру, ёсць душа, ёсць тое, што заклікае думаць", — сказаў Дудараў.

Сапраўдны тэатр — інстытут кансерватыўны, упэўнены драматург. Эксперыменты ў ім павінны быць, але яны не павінны выходзіць наперад, так што застаецца толькі здзіўляцца, а дзе ж тут які тэатр.

"Тэатр павінен быць розным, але каб быў матэрыял для тэатра, быў матэрыял для артыстаў, а Караткевіч гэта, Купала, Макаёнак ці нехта іншы, гэта не так важна", — рэзюмаваў Дудараў.

Фрагмент гутаркі са знакамітым драматургам Аляксеем Дударавым слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
театр, Аляксей Дудараў, Беларусь

Галоўныя тэмы