22:11 28 лютага 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.24
  • EUR2.47
  • 100 RUB3.34

Іван Мацкевіч: калі дадзена богам, чалавек абавязкова гэта атрымае

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
4810

На радыё Sputnik Беларусь - успаміны заслужанага артыста краіны Івана Мацкевіча пра сваё жыццё ў тэатры і па-за ім; развітанне з мэтрам беларускай тэатральнай сцэны адбудзецца ў аўторак 12 снежня ў тэатры імя Горкага.

У аўторак 12 снежня ў Нацыянальным драматычным тэатры імя Максіма Горкага адбудзецца цырымонія развітання з заслужаным артыстам краіны Іванам Мацкевічам.

Артыст пайшоў з жыцця напярэдадні, 10 снежня, яму было 70 гадоў. Як раней паведамілі ў тэатры, у 12:00 пачнецца паніхіда, падчас якой прыхільнікі артыста і яго блізкія змогуць з ім развітацца. У 13:00 пройдзе пахаванне.

Радыё Sputnik Беларусь прапануе слухачам успомніць голас вядомага акцёра і тое, як ён казаў пра сваё жыццё ў тэатры.

"Амаль усё жыццё тут — у тэатры, гэта і праца, і сябры, і калегі, і родныя людзі. Прыемна стаяць на авансцэне, калі там маналог нейкі змястоўны, але самае галоўнае — першае слова, вось выходзіш на сцэну, сказаў слова першае, і ты ўжо адчуваеш, як пойдзе далей", — распавядаў Мацкевіч.

Для артыста было вельмі важным правільна настроіцца перад выхадам на сцэну. Існаваў і пэўны рытуал, які Іван Іванавіч стараўся выконваць.

"Трэба толькі апрануцца, надзець касцюм на сябе, пасядзець трошкі, паглядзець на сябе, падабаешся, не падабаешся сам сабе, перахрысціцца і на сцэну", — казаў Мацкевіч.

Артыст па-філасофску ставіўся да таго, што яго творчая біяграфія складвалася па-рознаму — былі перыяды актыўнай працы і перыяды зацішша, пасля якога Мацкевіч зноў выходзіў на сцэну.

"Будуць даваць, значыць, буду граць. Не будуць даваць, не буду граць, значыць, буду ў прастоі. Тое, што дадзена чалавеку богам, ён абавязкова гэта атрымае", — казаў артыст.

Увесну 2017 году Іван Іванавіч адзначыў свой 70-гадовы юбілей. 20 гадоў мэтр граў на сцэне горкаўскага тэатра ў Мінску, у яго творчай біяграфіі ёсць і яркія кінапрацы, добра знаёмыя гледачам.

Успаміны заслужанага артыста Беларусі Івана Мацкевіча пра жыццё ў тэатры і па-за ім слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
Жыццё знакамітых людзей, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага, Іван Мацкевіч, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы