22:45 22 красавіка 2018
«Радыё Sputnik»
Мастацкі кіраўнік Белдзяржфілармоніі Юрый Гільдзюк
© Фото: Белтелерадиокомпания

Гільдзюк: Людміла Яфімава дала новае жыццё капэле імя Шырмы

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
1410

Мастацкі кіраўнік Белдзяржфілармоніі Юрый Гільдзюк распавёў радыё Sputnik Беларусь аб творчым жыцці народнай артысткі Беларусі Людмілы Яфімавай - знакаміты хормайстар памерла ў ноч на 3 студзеня.

Выдатны беларускі хормайстар, галоўны дырыжор найстарэйшага харавога калектыву краіны — дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы, народная артыстка Беларусі Людміла Барысаўна Яфімава памерла ў ноч на 3 студзеня на 81-м годзе жыцця.

Грамадзянская паніхіда і развітанне з легендай беларускага харавога мастацтва пройдзе ў пятніцу 5 студзеня з 11 да 13 гадзін у вялікай зале Белдзяржфілармоніі.

"Безумоўна, гэта вельмі цяжкая страта для музычнай культуры, для харавога мастацтва Беларусі. Больш за 30-ць гадоў, з 1987 года Людміла Барысаўна ўзначальвала капэлу, да гэтага часу 20 гадоў працавала ў музвучылішчы імя Глінкі, цяпер гэта каледж, адна з найстарэйшых навучальных устаноў, там яна арганізавала студэнцкі хор, які стаў вядомы далёка за межамі Беларусі", — распавёў Гільдзюк.

Па словах суразмоўцы, Людміле Яфімавай удалося ўдыхнуць новае жыццё ў творчасць харавой капэлы імя Шырмы, зрабіць калектыў вядомым для гледачоў і слухачоў у многіх краінах.

"Хор аб'ехаў усю Еўропу. На розных фестывалях, форумах, конкурсах капэлу прымалі як прадстаўніка музычнай культуры Беларусі, і гэта заўсёды выклікала цікавасць у публікі, яе ведалі вельмі многія дзеячы культуры розных краін", — сказаў Гільдзюк.

У апошні час Людміла Барысаўна цяжка хварэла і ў 2017 годзе вымушана была пакінуць актыўную працу з капэлай імя Шырмы. Відавочна, хвароба перадужала фізічныя магчымасці, сказаў Гільдзюк.

У сакавіку 2017 года народная артыстка Беларусі Людміла Яфімава адзначыла свой 80-гадовы юбілей. За ўклад у развіццё харавога мастацтва акрамя звання народнай артысткі краіны ёй таксама былі прысвоены ганаровае званне заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі і ордэн Францыска Скарыны.

Гутарку з мастацкім кіраўніком Белдзяржфілармоніі Юрыем Гільдзюком слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
хор, Жыццё знакамітых людзей, Белдзяржфілармонія, Юрый Гільдзюк, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы