00:42 03 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.42
  • EUR2.73
  • 100 RUB3.44

Ханок пра Людмілу Сенчыну: яе вобраз застанецца душэўным і добрым

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
1310

Народны артыст Беларусі, кампазітар Эдуард Ханок успомніў на радыё Sputnik Беларусь свае сустрэчы з народнай артысткай Расіі Людмілай Сенчынай: любімая публікай спявачка памёрла ў Санкт-Пецярбургу.

Ханок о Людмиле Сенчиной: ее образ останется душевным и домашним

Горкая вестка прыйшла з горада на Няве. У Санкт-Пецярбургу на 68-м годзе жыцця памёрла народная артыстка Расіі, спявачка Людміла Сенчына. Паводле інфармацыі прадзюсара артысткі, апошнія паўтара гады яна змагалася з цяжкай хваробай.

"Мы кантактавалі, але няшмат. На жаль, глыбокага творчага кантакту ў нас не атрымалася, хоць спробы былі. Мы сустракаліся на канцэртах, у Сенчынай быў характар добры, душэўны. Вобраз яе застанецца такім: добрай, душэўнай, хатняй спявачкі", — сказаў Ханок.

Людміла Сенчына на працягу доўгіх гадоў была адной з самых яркіх спявачак у СССР, дзякуючы свайму ўнікальнаму голасу і непараўнальнаму абаянню. Знакамітасць прыйшла да яе пасля выканання песні "Золушка" у навагоднім "Галубым аганьку" 1970 года.

10 самых вядомых песень Людмілы Сенчынай>>

Людміла Сенчына — лаўрэат Усерасійскага конкурсу артыстаў эстрады 1973 года і конкурсу "Сопат" 1975 года. У сакавіку 1979 года ёй было прысвоена званне Заслужанай артысткі РСФСР, а ў красавіку 2002 — народнай артысткі Расіі. 13 снежня 2017 года Людміле Сенчынай споўнілася 67 гадоў.

Каментар народнага артыста Беларусі Эдуарда Ханка слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
смерть известных людей, Людміла Сенчына, Эдуард Ханок, Санкт-Пецярбург, Расія

Галоўныя тэмы