06:56 27 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR3.13
  • 100 RUB3.41

Навіцкі: у Беларусі ліквідуюць наступствы непагадзі, вецер сціхае

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
1310

Пра наступствы моцнага ветру ў Беларусі, маштабы пашкоджанняў, аднаўленчыя меры, а таксама пра меры бяспекі падчас катаклізмаў і прагнозы на будучыню на радыё Sputnik Беларусь распавёў афіцыйны прадстаўнік МНС Віталь Навіцкі.

Новицкий: в Беларуси устраняют последствия непогоды, ветер стихает

Аранжавы ўзровень небяспекі, абвешчаны Рэспубліканскім гідраметэацэнтрам на 30 і 31 студзеня, апраўдаў сябе. Па апошніх аператыўных дадзеных, хуткасць ветру месцамі па краіне дасягала 21 м/с. На шчасце, катастрафічных наступстваў стыхіі зафіксавана не было.

"Па дадзеных энергетыкаў, перыядычна парушалася электразабеспячэнне больш чым у 200 населеных пунктах. Аднак усе адключэнні аператыўна ўхіляліся аварыйнымі брыгадамі. Па стане на раніцу 31 студзеня ўсяго адзін населены пункт заставалася падключыць", — распавёў Навіцкі.

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на 30 і 31 студзеня >>

Па прагнозах сіноптыкаў, да абеду 31 студзеня вецер будзе сціхаць. Тым не менш, МНС звяртае асаблівую ўвагу на старыя будынкі і раіць грамадзянам ва ўмовах моцнага ветру і непагадзі старацца не знаходзіцца побач з імі, а таксама побач з лініямі электраперадач. У любой няштатнай сітуацыі тэлефануйце 101 альбо 112.

Каментар афіцыйнага прадстаўніка МНС Віталя Навіцкага слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
сильный ветер, погода в Беларуси, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях РБ, Віталь Навіцкі, Беларусь

Галоўныя тэмы