13:09 04 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.42
  • EUR2.73
  • 100 RUB3.44

Дудкевіч: за нацыянальнае мастацтва трэба годна плаціць

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
2610

Народны артыст Беларусі, прафесар Валянцін Дудкевіч разважае пра цяперашняе жаласнае становішча нацыянальнага мастацтва ў цэлым і Дзяржаўнага ансамбля танца ў прыватнасці.

Дудкевич: за национальное искусство нужно достойно платить

Народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі, прафесар Валянцін Дудкевіч на сваім персанальным сайце dudkevich.by у раздзеле "Блог" апублікаваў тэкст пад назвай "Аб беднай культуры замовіце слова…", у якім апісвае бягучы стан спраў у нацыянальным прафесійным мастацтве і калектыве, які ён узначальвае шмат гадоў.

Пытанні, якія падымае Дудкевіч, выходзяць за рамкі традыцыйных справаздач і разваг, прымушаюць задумацца пра сур'ёзныя праблемы, звязаныя з магчымым знікненнем цэлага пласта мастацтва, які нясе нацыянальныя прыкметы. Улічваючы ўсю сур'ёзнасць заявы, мы вырашылі запрасіць Валянціна Уладзіміравіча ў студыю радыё Sputnik Беларусь і расставіць кропкі над "і".

"Мы прыйдзем да таго, да чаго прыйшла ўся Еўропа, якая цалкам страціла народнае мастацтва і ўжо ніколі яго не адродзіць. Зараз, калі на "Днях культуры" Беларусі за мяжой нам яшчэ ёсць што прад'явіць у якасці культурнага аргументу, ніхто з уладу маючых сур'ёзна не задумваецца пра тое, што праз нейкі час нам прад'явіць будзе няма чаго", — кажа Дудкевіч.

Гутарку з народным артыстам Беларусі Валянцінам Дудкевічам слухайце ў аўдыёзапісу на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
Народны танец, Нацыянальная культура, Культура, Радыё Sputnik Беларусь, Валянцін Дудкевіч, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы