14:30 24 мая 2018
«Радыё Sputnik»
Рэжысёр-пастаноўшчык Аляксандр Вавілаў
© Sputnik / Виктор Толочко

Вавілаў: быў час, калі ў тэатр хадзілі "на артыста", такім і быў Гарбук

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
910

Вядомы беларускі рэжысёр-пастаноўшчык Аляксандр Вавілаў успамінае народнага артыста БССР Генадзя Гарбука - цырымонія развітання з мэтрам "купалаўскай" сцэны пройдзе ў тэатры ў пятніцу 9 лютага.

У Мінску ў пятніцу 9 лютага развітваюцца з народным артыстам БССР Генадзем Гарбуком. Цырымонія развітання пачалася ў 10:00, а грамадзянская паніхіда пачнецца у 12:00 на сцэне Купалаўскага тэатра, дзе артыст прапрацаваў больш за 55 гадоў.

Беларускі тэатр у сваёй гісторыі славіўся значнымі артыстамі, і быў час, калі ў тэатр хадзілі на артыста, а не на спектакль. Такім быў і Генадзь Гарбук, сказаў у гутарцы на радыё Sputnik Беларусь вядомы беларускі рэжысёр-пастаноўшчык Аляксандр Вавілаў.

Суразмоўца Sputnik успомніў прэм'еру спектакля "Людзі на балоце" 1968 года, калі "сам быў яшчэ пацанёнкам". Тады зусім яшчэ малады артыст Генадзь Гарбук іграў ролю Васіля, аўтар рамана "Людзі на балоце" Іван Мележ, які прысутнічаў на прэм'еры, убачыў на сцэне "поўнае ўвасабленне тых герояў, якіх ён прыдумаў".

"Я ведаю адно — ён заўсёды рваў сэрца на сцэне, ён аддаваўся, і людзі хадзілі глядзець на яго. Не на чыёсьці прачытанне п'есы, а на яго, і Купалаўскі тэатр быў слаўны гэтым", — сказаў Вавілаў.

Сумна, што сыходзіць "залатое пакаленне" беларускага Купалаўскага тэатра, рэзюмаваў суразмоўца.

Адзін з самых любімых публікай акцёраў, які сыграў ролі ў многіх культавых фільмах і спектаклях, Генадзь Міхайлавіч Гарбук памёр 7 лютага на 84-м годзе жыцця. Пахаваюць мэтра тэатра і кіно на "Алеі зорак" на Ўсходніх могілках у Мінску.

Гутарку з вядомым беларускім рэжысёрам-пастаноўшчыкам Аляксандрам Вавілавым слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
смерть известных людей, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Аляксандр Вавілаў, Генадзь Гарбук, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы