14:39 24 мая 2018
«Радыё Sputnik»
Заслужаны трэнер РБ Мікалай Мірны
© Фото: Bel.Biz

Мірны: галоўнае - не эканоміць на здароўі, чырвоным віне і ўцехах

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
4210

Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, бацька знакамітага тэнісіста Макса Мірнага Мікалай Мікалаевіч Мірны прыняў віншаванні радыё Sputnik Беларусь з днём нараджэння і падзяліўся рэцэптам "вечнай бадзёрасці".

Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, бацька алімпійскага чэмпіёна 2012 года ў змешаным парным разрадзе Макса Мірнага Мікалай Мікалаевіч Мірны 12 лютага святкуе свой 67-ы дзень нараджэння.

"Настрой вельмі добры. На 10 дзён з'ездзіў у санаторый, аздаравіўся, гразямі ўсялякімі абліваўся. Калі параўнаць з быком, то трошкі вушы апусціў, але яшчэ гатовы везці воз", — пажартаваў Мірны.

Рэцэпт бадзёрасці ад вядомага беларускага трэнера гучыць проста: калі піць, то не эканоміць грошы на добрым чырвоным сухім віне, калі з дзяўчынкамі — таксама не эканоміць. Калі па здароўі — то піць таблеткі, якія стаяць дорага. Галоўнае — не эканоміць ні на здароўі, ні на сваіх уцехах, перакананы суразмоўца Sputnik.

"Планы ўжо выкананы. Усё што можна ўжо выйгралі. Больш нічога нельга. Калі нейкая новая галактыка з'явіцца, тады і будзем думаць. А пакуль падтрымліваем моладзь і іх бацькоў, спрабуем ў гэтым жа рэчышчы трымаць. Увесь час у тонусе, увесь час у развіцці", — распавёў Мірны.

Калі сёння прайшоў пяць кіламетраў, заўтра трэба прайсці яшчэ больш. Увесь час трэба спрабаваць зрабіць лепш, чым было ўчора, адзначыў суразмоўца.

Заслужаны трэнер Беларусі таксама пракаментаваў Sputnik матч Кубка Федэрацыі ў Мінску, у якім беларускія тэнісісткі ва ўпартай барацьбе саступілі немкам з агульным лікам 2:3.

"Добра дзяўчынкі гулялі. На тое ён і спорт, што заўсёды адзін нехта выйграе, не бывае нічыёй, і ў дадзеным выпадку элемент вопыту і элемент шанцавання ўзялі сваё. Таму трэба працягваць працаваць і не апускаць рукі", — сказаў Мірны.

Гутарку з заслужаным трэнерам Рэспублікі Беларусь Мікалаем Мірным слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
Радыё Sputnik Беларусь, Мікалай Мірны, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы