11:34 20 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Андрэй Маласолаў
© Sputnik / В.Трефилов

Маласолаў: стадыёны Расіі амаль гатовыя да Чэмпіянату свету па футболе

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
2310

Праблемы з лагістыкай, на якія скардзяцца госці зімовых Алімпійскіх гульняў у Паўднёвай Карэі, можна загадзя вырашыць у Расіі напярэдадні Чэмпіянату свету па футболе 2018, перакананы вядомы спартыўны журналіст Андрэй Маласолаў.

Стадыёны ў Расіі і неабходная інфраструктура на 90% гатовыя да будучага Чэмпіянату свету па футболе, такое меркаванне выказаў у гутарцы на радыё Sputnik кіраўнік спартовай рэдакцыі "Царград ТБ" Андрэй Маласолаў.

"Вельмі змянілася зараз краіна, і я, як аматар павандраваць, магу сказаць, што нават у самым маленькім панылым мястэчку можна знайсці і кафэ, і рэстараны, і гасцініцы", — адзначыў Маласолаў.

Калі казаць пра гарады, у якіх пройдуць матчы Чэмпіянату свету, яны змогуць быць прывабнымі для замежных гасцей, у першую чаргу — з-за коштаў. Падзенне курсу долара, якое адбылося раней, абсалютна выгадна і зручна для замежнікаў, адзначыў суразмоўца.

Акрамя таго, напярэдадні Чэмпіянату свету па футболе 2018 распрацаваны маштабныя лагістычныя ланцужкі перамяшчэння па ўсёй тэрыторыі Расіі.

"Я быў на шматлікіх міжнародных спаборніцтвах. І ў кожнай краіне, нават у Швейцарыі і Аўстрыі, знаходзіш свае недахопы. У Карэі зараз маса недахопаў — даязджаць да іншых месцаў далёка, а тут пры такіх адлегласцях працуе вельмі цікавая сістэма. Бясплатна можна дабрацца на любым транспартным сродку да любой кропкі Чэмпіянату", — распавёў Маласолаў.

Чэмпіянат свету па футболе 2018 года ўпершыню пройдзе ў Расіі з 14 чэрвеня па 15 ліпеня 2018 года ў 11 гарадах краіны на 12 стадыёнах: Маскве, Санкт-Пецярбургу, Сочы, Екацярынбурзе, Казані, Калінінградзе, Валгаградзе, Самары, Ніжнім Ноўгарадзе, Саранску, Растове —на-Доне.

Каментар кіраўніка спартыўнай рэдакцыі "Царград ТБ" Андрэя Маласолава слухайце на радыё Sputnik

Тэги:
Алімпійскія гульні-2018, Чэмпіянат свету па футболе-2018, Андрэй Маласолаў, Пхенчхан, Паўднёвая Карэя, Расія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы