21:59 18 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.10
Менеджар праектаў экстрым-тэатра Берсерк Вераніка Харытонава
© Sputnik / Александр Шурмелев

Харытонава: на Масленіцу адновім беларускія традыцыі часоў ВКЛ

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
Танцы і блінцы: як святкуюць Масленіцу на Беларусі (24)
2810

Менеджар праектаў экстрым-тэатра "Берсерк" Вераніка Харытонава распавяла радыё Sputnik Беларусь пра тое, як у выхадныя 17 і 18 лютага ў музейным комплексе "Дудуткі" пройдуць традыцыйныя гулянні на свята Масленіцы.

Масленіца — традыцыйнае славянскае свята, якое адзначаецца на працягу тыдня перад Вялікім постам. Свята азначае хуткі прыход вясны. Раней нашы продкі спальвалі пудзіла Масленіцы як сімвал заканчэння зімы і паварот да вясны і цяпла. Галоўнай стравай на сталах былі бліны з разнастайнымі начынкамі, мёдам і арэхамі. Паўсюль праходзілі гулянні, ладзіліся розныя забавы: кулачныя баі, лажанне за прызам на паліраваны слуп і іншыя забавы.

Гатуйце са Sputnik: топ-5 рэцэптаў бліноў на Масленіцу >>

"Традыцыйна патанцуем народныя танцы, паспяваем народныя песні, паскачам у мяшках і пастраляем з лука. На Масленіцу звычайна правяралі на трапнасць. Чым больш настралялі, тым багацей будзеш жыць. Ва ўсім вінаватае паляванне. Паколькі наша мерапрыемства называецца "Шляхецкай Масленіцай", у першую чаргу будуць адноўленыя традыцыі Беларусі часоў ВКЛ", — распавяла Харытонава.

Гасцей свята чакаюць разнастайныя святочныя зоны: этнаграфічная галерэя, вуліца майстроў, шацёр варажбіткі. Можна будзе прыняць удзел не толькі ў масленічных забавах, але і ў разнастайных майстар-класах, а таксама ў тэатралізаванай пастаноўцы "Провады зімы", у фінале якой гасцям давядзецца выкупляць Вясну. Таксама ўсе наведвальнікі атрымаюць магчымасць самастойна здабыць жывы агонь для масленічнага вогнішча.

Прыйшла вясёлая Масленіца: час весяліцца перад Вялікім пастом >>

Першая тысяча гасцей абсалютна бясплатна атрымае масленічны блінец. Падчас святкавання будзе дзейнічаць бясплатны трансфер Рудзенск-Дудуткі-Рудзенск. Пачатак свята — у 11:30 у суботу 17 лютага ў музейным комплексе "Дудуткі".

Гутарку з Веранікай Харытонавай слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.

Тэмы:
Танцы і блінцы: як святкуюць Масленіцу на Беларусі (24)

По теме

Сталічныя шэф-кухары прапанавалі тузін новых беларускіх страў
Падзівіцца з ледзяных скульптур і паесці бліноў запрашае Батанічны сад
Адзначыць Масленіцу ў Мінску і побач: гарадскія гулянні і фестывалі
Мірскі замак запрашае на духмяныя блінцы і танцы да ўпаду
Тэги:
народные гуляния, Шляхецкая Масленіца, Экстрым-тэатр "Берсерк", Вераніка Харытонава, Дудуткі, Беларусь

Галоўныя тэмы