03:41 20 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.14
Адзін са стваральнікаў беларускай крыптавалюты Талер, IT-менеджар Сяргей Лаўрыненка
© Sputnik / Александр Кривошеев

Лаўрыненка: крыптавалюты для сусветнай эканомікі - пакуль з'ява балючая

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
1910

IT-менеджар Сяргей Лаўрыненка разважае пра тое, якая будучыня чакае сусветныя цэнтралізаваныя банкаўскія сістэмы перад відавочным наступленнем дэцэнтралізаваных сістэм і тэхналогій крыптавалют.

Тэхналогія блокчэйн і дэцэнтралізаванасць крыптавалют выклікае як захапленні, так і асцярогі і ў радавых карыстальнікаў, і ў фінансавых акул. Некаторыя лічаць, што магчымасць практычна любога чалавека на планеце стварыць сваю электронную грашовую адзінку можа безнадзейна падарваць існуючую ў свеце сістэму банкаўскіх і фінансавых узаемаадносін.

"Гэта проста тэхналогія, якая сёння мае такі выгляд, а заўтра іншы. Чаго хаваць, для бягучай сусветнай эканамічнай сістэмы гэта з'ява балючая. Вось сімбіёз сістэм цалкам мае права на існаванне ў будучыні. Мне здаецца, будзе нейкая спроба падладзіцца пад гэтыя рэаліі з пазіцыі нацыянальных эканомік. Гэтыя сусветныя дэцэнтралізаваныя валюты — адна з частак пашырэння і глабалізацыі свету, знішчэння межаў. Будзе мяняцца і сусветная эканоміка, і эканоміка асобных краін", — лічыць Лаўрыненка.

Сяргей Лаўрыненка з'яўляецца адным са стваральнікаў беларускай крыптавалюты з гістарычнай назвай "Талер", якая была прадстаўлена шырокай грамадскасці восенню 2017 года. Аднак у пачатку 2018 года Лаўрыненка выйшаў са складу "бацькоў-заснавальнікаў" праекта, матывуючы сваё рашэнне жаданнем займацца больш глабальнымі праектамі, звязанымі з развіццём тэхналогій крыптавалют.

Гутарку з IT-мэнэджарам Сяргеем Лаўрыненка слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.

По теме

Галубоўскі: пры абмене крыптавалют ананімнасці няма і не будзе
У Беларусі дазволяць аперацыі з крыптавалютай з 28 сакавіка
Вайсберг: прагноз - як павядзе сябе біткоін у 2018 годзе
Тэги:
блокчэйн, біткоін, Крыптавалюта, Сяргей Лаўрыненка, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы