12:59 24 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.43

Лівянт: у чэрвені нас чакаюць канфлікты у кожнай гімназіі

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
51 0 0

Настаўнік вышэйшай катэгорыі, вядомы рэпетытар Яўген Лівянт выказаў радыё Sputnik Беларусь сваё меркаванне пра тое, як зменіцца навучальны працэс у беларускіх гімназіях у новым навучальным годзе, і якія яшчэ перамены чакаюць беларускую сістэму адукацыі.

Ливянт: в июне нас ждет огромное количество конфликтов в каждой гимназии

Іспыты ў беларускіх гімназіях у новым навучальным годзе захаваюцца, але толькі ў старэйшых класах. Для паступлення на вольныя месцы ў дзесятыя і адзінаццатыя класы гімназій вучням трэба будзе здаваць два экзамены, адпаведнае рашэнне прыняло Міністэрства адукацыі Беларусі.

Раней у пачатку 2018 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка  адмяніў уступныя экзамены ў пятыя класы гімназій, цяпер вучняў туды будуць набіраць у адпаведнасці з прапіскай.

Настаўнік вышэйшай катэгорыі, уладальнік адукацыйнага цэнтра, вядомы рэпетытар Яўген Лівянт асцерагаецца, што беларускія гімназіі на пераходным этапе могуць апынуцца ў сітуацыі хаосу. Свае асцярогі суразмоўца радыё Sputnik Беларусь тлумачыць наступным чынам:

"Я часта прыводжу ў прыклад 29-ю гімназію — адну з лепшых у Мінску. Восем чацвёртых класаў і чатыры пятых. Зараз зразумела, што ўсе пойдуць у пяты клас. І як будуць адбіраць, калі адбор забаронены? Значыць, непазбежнае ўвядзенне другой змены, таму што школа не гумавая. Але другая змена ў гімназіях забароненая Кодэксам аб адукацыі, а пятым класам нормамі СанПіНу забаронена вучыцца ў другую змену. Як гэта будзе рэгулявацца — настаўнікі, дырэктары, завучы і бацькі спрачаюцца паміж сабой. Гэта проста бурлівы кацёл, і накрыўку, я думаю, сарве бліжэй да чэрвеня", — распавядае Лівянт.

Па словах рэпетытара, адказнасць за вырашэнне сітуацыі з пераходам вучняў з 4-х у 5-я класы ўскладзена на дырэктараў адукацыйных устаноў і адміністрацыі раёнаў.

"Яны таксама не ведаюць, што з гэтым рабіць. І думаю, што ў канцы мая — пачатку чэрвеня нас чакае велізарная колькасць канфліктаў у кожнай гімназіі, і чым лепш гімназія, тым іх будзе больш", — адзначае рэпетытар.

Поўную версію размовы з вядомым рэпетытарам Яўгенам Лівянтам слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
гімназія, Адукацыйныя ўстановы, Міністэрства адукацыі РБ, Яўген Лівянт, Беларусь

Галоўныя тэмы