23:25 12 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.17
Дырыжор Віктар Бабарыкін і першы афіцыйны трыб'ют-гурт AC/DC у Расіі Easy Dizzy
© Sputnik Александр Кривошеев

Бабарыкін і Easy Dizzy: мы аб'ядналі дзве эпохі AC/DC у адным сімфа-рок-шоу

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
1210

Мастацкі кіраўнік Прэзідэнцкага аркестра Беларусі Віктар Бабарыкін і ўдзельнікі першага афіцыйнага трыб'ют-гурта AC/DC у Расіі Easy Dizzy расказалі радыё Sputnik Беларусь пра ўнікальнае сімфа-рок-шоу "Highway to symphony".

Практыка сумесных канцэртаў рок-гуртоў і сімфанічных аркестраў налічвае ўжо больш за 40 гадоў. Адным з першых эксперыментаваць у гэтым кірунку стаў гурт Deep Purple. На сённяшні дзень практычна любы вядомы рок-калектыў мае ў сваёй дыскаграфіі запісы выступленняў з класічным сімфанічным аркестрам.

Але творчасць аднаго з самых уплывовых рок-гуртоў свету AC/DC ніколі не была ўвасоблена ў сумесным сімфанічным і рок-выкананні. Гэты прабел запоўнілі Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь і першы афіцыйны трыб'ют-гурт AC/DC у Расіі Easy Dizzy. Яшчэ ў снежні 2017 года рэпетыцыі праграмы, якая атрымала назву "Highway to symphony", прайшлі ў Мінску. Але прэм'ернае выступленне адбылося ў Маскве. І вось, нарэшце, 12 мая шоу "Highway to symphony" ўбачыць беларуская публіка ў Палацы рэспублікі ў Мінску.

"Мы планавалі канцэрт у Мінску, партытуры былі напісаны мінскім аранжыроўшчыкам Львом Карпенка, мы сустрэліся тут з аранжыроўшчыкам, з групай, з аркестрам і сталі глядзець, што гэта будзе. Леў шмат чаго прыдумаў і размаляваў некаторыя песні фарбамі, якіх у арыгінале няма", — распавёў Бабарыкін.

Група Easy Dizzy ўпершыню, як мінімум на тэрыторыі СНД, аб'яднала ў адной праграме дзве эпохі, звязаныя з групай AC/DC. Вакаліст гурта Андрэй Сакалоў выступае ў вобразе Браяна Джонсана — вакаліста AC/DC з 1980 года. Некалькі гадоў таму на гастролях удзельнікі расійскага калектыву пазнаёміліся з італьянскай групай Buon Scotch, чый вакаліст Матэа Джаванонэ лічыцца ці ледзь не лепшым з тых, хто імітуе манеру спеваў вакаліста AC/DC Бона Скота.

"Для мяне гэта не цяжка, гэта мой прыродны голас, я так спяваў заўсёды. Я заўсёды спяваў і граў рок, а гадоў сем таму назад у мяне ўзнік новы праект, і я стаў займацца ўсім, што звязана з AC/DC. У мяне няма нейкай асабліва любімай песні, яны ўсё добрыя", — сказаў Джованноне.

З чым яшчэ давялося сутыкнуцца ў сумеснай творчасці групе Easy Dizzy і Прэзідэнцкаму аркестру, а таксама фрагмент якой песні Матэа Джаванонэ выканаў у студыі, слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
трыб'ют, AC/DC, Рок-гурт, Рок-музыка, Радыё Sputnik Беларусь, Віктар Бабарыкін, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы